https://www.traditionrolex.com/8

Свята адбудзецца 21 сакавіка. Як паведамляюць арганізатары мерапрыемства, раней нашы продкі ў гэты час пачыналі Гукаць Вясну. "Мы будзем адпавядаць традыцыям, -- гаворыцца ў прэс-рэлізе. -- Але мы не будзем Гукаць Вясну! Мы будзем запрашаць маладую багіню-прыгажуню Лялю, якая абудзіць прыроду і прывядзе за сабой Вясну і цяпло. Ляля, як сімвал юнацкай свежасці, дзявочай прыгажосці, існавала ўпантэоне нашых продкаў у даўнія часы, а зараз чамусьці забытая. Пад гукі вяснянак ад этнічнага гурта GUDA можна будзе адчуць сваю еднасць з традыцыямі і прыродай. Дапамагаць шукаць Лялю гасцям Сулы будзе першы сімвал прыходу вясны– мядзведзь, які толькі што прачнуўся! Сімвалам багіні Лялі быў даўганогі бусел. Хто ведае, може і ён таксама дапаможа адшукаць сваю апякунку. Галоўнай падзеяй дня будзе выпяканне САМАГА ВЯЛІКАГА поснага ДРАНІКА “Сонцаварота”. Мінімальны дыяметр яго плануецца не менш за 2 метры!!! Кожны ўдзельнік свята зможа атрымаць кавалачак “Сонцаварота” і, такім чынам, атрымаць сваю порцыю дабра і святла на наступны год і стаць сведкам НОВАГА РЭКОРДУ Кнігі рэкордаў Гінэса".

У праграме свята:
• Выпяканне самага вялікага драніка!
• Стварэнне гнязда бусла
• Яркае выступленне хадулістаў
• Буджэнне Мядзведзя
• Беларускія народныя танцы ад гурта GUDA
• Абрад Сустрэчы Лялі
• Канцэрт гурта Стары Ольса

Пачатак у 13.00

https://www.traditionrolex.com/8