Паслугай Tax Free ў Лідзе скарысталіся больш за 20 пакупнікоў

05.02.2014 - Новости

Паслугай Tax Free ў Лідзе скарысталіся больш за 20 пакупнікоў

Больш за 20 чэкаў на зварот ПДВ па сістэме Tax Free аформілі ў Лідзе замежныя пакупнікі беларускіх тавараў. Сістэма афармлення чэкаў Tax Free працуе ў Лідзе з канца мінулага года, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Гэтая паслуга даступная толькі жыхарам краін, якія не ўваходзяць у Мытны саюз. Найбольшай папулярнасцю паслуга карыстаецца ў жыхароў краін Прыбалтыкі, асабліва суседняй Літвы.

Па словах Алены Здзітавецкай, якая з'яўляецца адміністратарам гандлёвага зала «Дома гандлю» ў Лідзе, сярэдняя сума пакупкі па чэках складае каля 2 мільёнаў рублёў, 15% з якіх пакупніку вяртаюць на беларускай мяжы:

– Пакупнікі атрымліваюць правы на вяртанне ПДВ пасля пакупкі тавару на суму звыш 800 тысяч рублёў. Пакупка павінна быць здзейснена ў адной краме напрацягу аднаго каляндарнага дня.

Па словах кіраўніка аддзела гандлю і паслуг Лідскага райвыканкама Андрэя Камашука, у гэтым годзе плануецца падключыць да сістэмы Tax Free яшчэ некалькі гандлёвых пунктах – гэта ўніверсам «Патсдам», крама «Камсамольская» і фірменная крама шклозавода «Нёман»с па вуліцы Замкавай.

Андрусь Панямонаў

Рубрики: Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах