Перавоз тавару з Польшчы для асабістага карыстання значна зменшыўся

06.09.2014 - Новости

Перавоз тавару з Польшчы для асабістага карыстання значна зменшыўся

Вынікі ўвядзення чарговых абмежаванняў уладамі Беларусі для сваіх грамадзян па перавозе тавару праз мяжу адчулі ўжо многія гарадзенцы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

На пераходзе «Брузгі» людзі носяць цяпер у асноўным дазволеную колькасць харчоў.

Пра гэта кажуць гарадзенцы, якія толькі перайшлі польска-беларускую мяжу.

 – Пяць кілаграмаў прадуктаў і найменняў рэчаў.

 – Прыдзіраюцца, назад адпраўляюць – схадзі назад у Польшчу і вярніся без рэчаў. Раней было прасцей нашмат.

 – Яны сварацца на нас, што мы туды-сюды ходзім. Няма асобнага пераходу, як у палякаў. У палякаў – Еўропа: ідзеш, сцежка абгароджаная, сядзіць асобны мытнік, памежнік. Прайшоў аднаго, другога – пайшоў далей.

Людзі згадваюць, што асобныя змены мытных службаў дазваляюць сабе зневажаць пешаходаў.

Гарадзенцы, што ідуць з памежнага пераходу, кажуць, што колькасць пешаходаў застаецца нязменнай, хаця кантрабандыстаў амаль не засталося.

Якуб Сушчынскі

Рубрики: Таможня Тенденции Шопинг

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах