Першая 3D-рэканструкцыя Фары Вітаўта

08.06.2014 - Новости

Першая 3D-рэканструкцыя Фары Вітаўта

 Гродзенская Фара Вітаўта – такі самы важны сімвал нашага горада, як і старадаўняя Барысаглебская (Каложская) царква. З лістапада 1961 года, ужо больш за паўстагоддзя, пра Фару Вітаўта мы толькі згадваем. Усё менш застаецца людзей, якія памятаюць гэты храм, але наш аб’ём ведаў пра яго пастаянна пашыраецца і стварае навуковы і ідэйны падмурак для яго будучага аднаўлення, паведамляе Harodnia.com.

Паданая ніжэй рэканструкцыя ў выглядзе 3D мадэлі  – адзін з першых крокаў пераходу ад накаплення ведаў да практычнай працы.

Гэтую работу зрабіў адзін малады інжынер-будаўнік, які ў перспектыве плануе ўзяцца за стварэнне мадэляў іншых страчаных храмаў, найперш кармеліцкага і дамініканскага касцёлаў, а таксама кляштара бернардзінак, якія зруйнаваныя адносна нядаўна, і наяўны аб’ём матэрыялаў дазваляе рэканструяваць іх максімальна дакладна. А з укараненнем тэхналогій аб’ёмнага друку мы хутка зможам атрымаць хаця б невялікія макеты гэтых храмаў.

Рубрики: Калейдоскоп

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах