У гэтым сезоне вуліца Карла Маркса больш не будзе пешаходнай

10.02.2014 - Новости

У гэтым сезоне вуліца Карла Маркса больш не будзе пешаходнай

Бадай у кожным еўрапейскім горадзе існуе старая частка, якая з’яўляецца цэнтрам культурнага і турыстычнага жыцця. Яна цалкам або часткова закрытая для грамадскага і асабістага транспарту.

У сталіцы Беларусі еўрапейскія традыцыі доўгі час былі перарваныя. Таму мінчукі вырашылі аднаўляць іх пакрысе.

У маі 2012 года ў Мінску была ўпершыню адкрыта пешаходная зона. Яна займала частку вуліцы Карла Маркса ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Камсамольскай, піша «Наша Ніва».

З мая да верасня на пешаходнай зоне (праўда, толькі на выхадных) выступалі музыканты, танцоры, акрабаты і фокуснікі. Для сталічных жыхароў вуліца Карла Маркса летась і пазалетась стала часткай Еўропы.

У групе «Мінск. Карла Маркса» на сайце Укантакце.ру пачалося планаванне новага сезону. Некаторыя музычныя гурты ўжо абвясцілі пра жаданне выступіць у пэўныя дні.

Але сёлета ўлада вырашыла адмовіцца ад арганізацыі пешаходнай зоны.

Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміла Віталіна Рудзікава, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Можна меркаваць, што на такое рашэнне паўплывалі дзве акалічнасці. Па-першае, скаргі жыхароў вуліцы Карла Маркса, якім неаднаразова перашкаджаў шум ад выступленняў. Па-другое, Чэмпіянат свету па хакеі.

Плануецца, што заўзятары будуць адпачываць на тэрыторыі Верхняга горада, якая сёлета аб’яўлены зонай гасціннасці. Менавіта на пляцоўцы перад гарадской ратушай, а таксама на прылеглых вуліцах адбудуцца імпрэзы, папярэдне запланаваныя на Карла Маркса.

Рубрики: Грамадства

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах