Плануюць аднавіць водны шлях з Гданьска ў Херсон праз Берасце

21.06.2014 - Новости

Плануюць аднавіць водны шлях з Гданьска ў Херсон праз Берасце

Найбольш эканамічна эфэктыўны і экалагічны сцэнар аднаўлення воднага шляху Е-40 будзе зацверджаны восенню 2015 года і стане асновай для падрыхтоўкі плана па будаўніцтве неабходных гідратэхнічных збудаванняў. Днямі быў аб'яўлены міжнародны тэндэр на падрыхтоўку сцэнарыяў аднаўлення воднага шляху Е-40. Пераможца можа атрымаць да 493 тыс. еўра на правядзенне аналізу трох варыянтаў рэканструкцыі воднай магістралі, якая сёння несудаходная на ўчастку Заходняга Буга паміж Варшавай і Берасцем, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Тэндэр пройдзе ў два этапы. Яго арганізацыяй і кантролем над распрацоўкай абгрунтаванняў рэканструкцыі воднага шляху Е-40 зоймецца трансмежная камісія, куды ўваходзяць навукоўцы, спецыялісты, палітыкі і чыноўнікі з Беларусі, Польшчы і Украіны. Водны шлях Е-40, праходзячы праз Варшаву, Берасце і Кіеў, злучае парты Гданьска і Херсона на Балтыйскім і Чорным морах адпаведна. Дзякуючы аднаўленню транспартнай магістралі Беларусь, Польшча і Украіна атрымаюць новыя магчымасці для экспарту сваіх тавараў, росту транзітных перавозак і развіцця такога турыстычнага кірунку, як рачныя круізы.

Рубрики: Международное Сотрудничество Транспорт

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах