«Полацкі звяз» прывёз у Глыбокае ўзбраенне (+фота)

22.02.2014 - Новости

«Полацкі звяз» прывёз у Глыбокае ўзбраенне (+фота)

«Броні і зброя» – выстава мадэляў сярэднявечнага ўзбраення адкрылася ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. На ёй прадставіў свае экспанаты тэатр гістарычнага строю «Полацкі звяз», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Па словах навуковага супрацоўніка музея Уладзіміра Мірончыка, на выставе прадстаўлена ўзбраенне пачынаючы з дзясятага па пятнаццатае стагоддзе ў храналагічным парадку.

Уладзімір Мірончык:

– Узбраенні, даспехі, якія былі характэрныя менавіта для нашых беларускіх земляў – як вершнікаў, так і пехацінцаў. Даспехі, якія характэрныя больш для заходнееўрапейскіх рыцараў, але якія таксама выкарыстоўваліся нашымі ваярамі.

Як кажа Уладзімір Мірончык, гэтая выстава цікавая яшчэ і тым, што любому жадаючаму можна сфатаграфавацца ў даспехах. Выстава будзе працаваць месяц, можна замаўляць калектыўныя экскурсіі.

Таццяна Смоткіна. Фота аўтара.

Рубрики: Выставки Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах