Польскае консульства ў Гродне пашырылася (+фота)

19.01.2014 - Новости

Польскае консульства ў Гродне пашырылася (+фота)

Прысутны на адкрыцці новых памяшканняў пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка нагадаў, што новая зала для наведнікаў і новыя акенцы падачы дакументаў не дапамогуць павялічыць колькасці выданых віз, калі не атрымаецца пашырыць штат консулаў, паведамляе «Твой стыль».

Сёння ў Гродне працуюць чатыры візавыя консулы. У мадэрнізаваных памяшканнях зможа працаваць у два разы больш консулаў і мясцовых працаўнікоў. Паколькі на пашырэнне штату павінны даць згоду беларускія ўлады, польскія дыпламаты плануюць у хуткім часе пачаць перамовы па гэтым пытанні.

Генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч (на фота) расказаў, што пашырэнне консульства і адкрыццё новага ўваходу дазволіць выдаваць пашпарты з гатовымі візамі даўжэй – з 9.00 да 14.00, а не адну гадзіну, як раней. Таксама падача і атрыманне дакументаў будзе адбывацца ў розных месцах: падача ў новым памяшканні, а выдача ў кантэйнеры ля старога ўваходу. Новы рэжым працы пачнецца ўжо ў панядзелак 20 студзеня.

У новых памяшканнях дзевяць акенцаў для падачы дакументаў і ў чатыры разы больш пакояў для правядзення суразмоў. Інтэр’ер галоўнай залы для наведнікаў упрыгожаны малюнкам паводле гравюры Макоўскага, якая адлюстроўвае від Гродна ў 1600 годзе.

У канферэнц-зале консульства вісіць партрэт караля Стэфана Баторыя аўтарства прыдворнага мастака Марціна Кобэра. У міжваенны час партрэт вісеў у кабінеце польскага міністра замежных спраў Юзэфа Бэка ў Варшаве. На адкрыцці прысутнічалі дыпламаты Польшчы, Літвы, Расіі і Казахстана, ганаровы консул Украіны ў Гродне, прадстаўнікі польскіх і беларускіх мясцовых улад. Каталіцкі і праваслаўны біскупы асвяцілі новыя памяшканні.

Аляксей ШОТА

Рубрики: Дипкорпус Инфраструктура

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах