Помнік у гонар падзей Першай сусветнай вайны з’явіўся на Піншчыне

30.04.2014 - Новости

Помнік у гонар падзей Першай сусветнай вайны з’явіўся на Піншчыне

Мясцовыя ўлады, паводле ініцыятывы студэнтаў з Мінска, увекавечылі подзвіг сястры міласэрнасці Рымы Івановай.

9 верасня 1915 года каля вёскі Мокрая Дубрава дзяўчына павяла жаўнераў у бой пасля гібелі афіцэраў. Так адбылася перамога на Лагішынскім напрамку, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кажа сябра грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна:

Гэта яшчэ такое выключэнне. Але не ў нашым рэгіёне, а дзесьці пад намі, дзе таксама былі вельмі моцныя баі, паставілі помнік у гонар Першай сусветнай вайны. Я думаю, што пакрысе мы дойдзем да гэтага, а можа, дойдзем і да іншых войнаў, якія зрабіліся невядомымі.

Фото: БЕЛТА
Читать статью полностью на портале «СБ»: http://www.sb.by/post/163184/

Фото: БЕЛТА

Старэйшая навуковая супрацоўніца Музея Беларускага Палесся Кацярына Севярын нагадала пра разгром штаба кайзераўскіх войскаў у вёсцы Невель. На яе думку, гэтую падзею таксама трэба ўвекавечыць:

Вельмі складаная была сітуацыя. Захаваліся выданні 30-х гадоў. Краязнаўчае таварыства разам з навучэнцамі апісвалі падзеі і ўзгадвалі тых, хто з мясцовага насельніцтва дапамог партызанам у разгроме гэтага штаба. Цару было дакладзена, шмат наград атрымалі партызаны.

Фронт Першай сусветнай вайны пралягаў праз Беларусь на працягу трох гадоў.

Пятро Савіч

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах