https://www.traditionrolex.com/8
<p><b>У дні летніх канікул запрашаем на праграму культурна-адукацыйных мерапрыемстваў «Канікулы ў Доме Коласа».</b></p>

Экскурсіі:
«Якуб Колас: жыццё і творчасць» (аглядавая адаптаваная экскурсія па экспазіцыі музея)
«У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Якуба Коласа» (экскурсія па новай экспазіцыі музея, размешчанай у гаражы пісьменніка)

Музейныя ўрокі:
«Тэатр бывае розным» (лялечнае прадстаўленне па матывах беларускіх народных казак ў апрацоўцы Якуба Коласа, майстар-клас па вырабе папяровай лялькі)
«Гульнятэка» (рухомыя гульні пачатку ХХ стагоддзя)
«Зрабі сабе аўтамабіль» (адаптаваная экскурсія па новай экспазіцыі ў гаражы пісьменніка, майстар-клас па вырабе 3D-паштоўкі)

Інтэрактыўныя праграмы для сямейных наведвальнікаў

Квэсты:

«Таямніцы дома песняра» (квэст-гульня па экспазіцыі музея)
«Мінскія адрасы Якуба Коласа» (квэст-гульня па Мінску)
«Мой самы лепшы дзень!» (дзень нараджэння ў Доме Коласа)

Дзе: Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Уваход: для дзяцей  10 000 (1,00) руб.,
для дарослых (квэсты, аглядавыя экскурсіі)  20 000 (2,00) руб.,
экскурсійнае абслугоўванне  20 400 (2,04) руб.

https://www.traditionrolex.com/8