Праграма мерапрыемстваў фестывалю нацыянальных культур у Гродна 6–8 чэрвеня

27.05.2014 - Новости

Праграма мерапрыемстваў фестывалю нацыянальных культур у Гродна 6–8 чэрвеня

ПРАГРАМА заключных мерапрыемстваў X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 6–8 чэрвеня 2014 г. у Гродна, паведамляе «Гродзенская праўда».

15.05.–07.06.2014«Гродна вачамі мастакоў розных нацыянальнасцяў». Міжнародны мастацкі пленэр.

02.06.–08.06.2014 – «Жалезны кужаль». Міжнародны пленэр кавалёў.

06.06.2014

Канцэртная зала Цэнтра культуры г. Гродна

15.00–16.00 – прэс-канферэнцыя.

16.30–17.00 – адкрыццё фотавыставы апарата Упаўнаважанага пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў «Беларусь шматнацыянальная». Падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжнароднага дыялогу Рэспублікі Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Сенатарская зала Новага замка

17.00–17.30 – прэзентацыя Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і адкрыццё фотавыставы «У аб’ектыве – старонкі гісторыі фестывалю нацыянальных культур».

Каложскі парк

19.00–20.00 – урачыстае адкрыццё алеі сяброўства.

Плошча Тызенгаўза

20.00–23.00 – паштовы падворак. «Гродзенская пошта са старажытных часоў да сучаснасці».

Плошча Савецкая – плошча Леніна

21.00–21.30 – тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю па вуліцах горада.

Плошча Леніна

21.30–22.30 – «Беларусь – старонка наша, наш агульны дом». Урачыстая цырымонія адкрыцця заключных мерапрыемстваў Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

22.30–24.00 – «Зорны вечар у Гродна». Канцэрт прафесійных артыстаў Беларусі – прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.

00.00–00.15 – святочны феерверк.

00.15–01.30 – шоу-праграма з удзелам зорак замежнай і расійскай эстрады.

07.06.2014

Плошча Леніна

12.30–13.00 – «Запрашаем на падворкі». Урачыстае адкрыццё другога дня заключных мерапрыемстваў фестывалю.

13.00–17.00 – вандроўка па нацыянальных падворках.

13.00–15.00 – «Танцы і рытмы розных народаў». Свята нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва.

15.00–16.00 – «Спявае Беларусь». Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча.

16.00–17.00 – канцэрт ансамбля «Чараўніцы».

17.00–19.00 – «У карагодзе сяброў». Гала-канцэрт творчых калектываў нацыянальных суполак.

19.00–20.30 – «Гасцей вітаем шчыра і сардэчна». Канцэрт творчых  калектываў г. Гродна і Гродзенскай вобласці.

20.30–00.30 – «Мы – разам!» Танцавальна-забаўляльная праграма.

Плошча Савецкая

11.00«20.00 – «Рукатворныя цуды». Выстаўка-кірмаш народных майстроў г. Гродна.

11.30–12.00 – адкрыццё памятнага знака на месцы страчанага храма.

12.00–12.30 – шэсце духавых аркестраў (плошча Савецкая – плошча  Леніна).

12.30–15.00 – «Вясёлы калейдаскоп». Свята дзіцячай нацыянальнай творчасці.

15.00–16.00 – «Канцэрт цыганскай песні». Праграма музычнага тэатра «Рада».

16.00–18.00 – «Вянок прыгажосці». Шоу-прэзентацыя нацыянальнага касцюма.

18.00–20.00 – «Суквецце нацый». Гала-канцэрт творчых калектываў нацыянальных суполак.

20.00–23.00 – канцэрт творчых калектываў з гістарычных радзім нацыянальна-культурных аб’яднанняў.

23.00–24.00 – «Рок яднае». Канцэрт народнай эстраднай студыі  «Міленіум».   

Гарадскі парк імя Жана-Эмануэля Жылібера

11.00–19.00 – «Народная творчасць – крыніца натхнення». Горад майстроў. Выстава народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Гродзенскай вобласці.

11.00–19.00 – «Гродна вачыма мастакоў розных нацыянальнасцяў». Выстава мастакоў.

11.00–18.00 – «Жалезны кужаль». Свята-выстава кавалёў.

12.00–18.00 – тэматычная выстава клубаў філатэлістаў Рэспублікі Беларусь.

13.00–15.00 – «Хай гукі музыкі чароўнай упрыгожваюць наш слаўны фестываль». Свята духавой музыкі (парад і канцэртныя выступленні духавых аркестраў).

13.00–17.00 – «Хто не мае сілы, таму свет нямілы». Спаборніцтвы асілкаў.

15.00–18.00 – інтэрфэст. Работа інтэрнацыянальнай пляцоўкі.

Пляцоўка каля Гродзенскага абласнога тэатра лялек

13.00–18.00 – беларускі падворак. «Гульні народаў Беларусі». Свята нацыянальнай гульні.

Плошча Тызенгаўза

11.00–19.00 – паштовы падворак. «Гродзенская пошта са старажытных часоў да сучаснасці».

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі

11.00–13.00 – «Праз гады выпрабаванняў да сяброўства і яднання». Літаратурная гасцёўня нацыянальных суполак.

Канцэртная зала Цэнтра культуры г. Гродна

11.00–17.00 – працяг работы фотавыставы «Беларусь шматнацыянальная».

Сенатарская зала Новага замка

11.00–17.00 – працяг работы фотавыставы «У аб’ектыве – старонкі гісторыі фестывалю нацыянальных культур».

Вуліца Маставая (пляцоўка каля Беларускага інстытута правазнаўства)

14.00–01.00 – «Энэргія старажытных вуліц». Канцэртна-гульнёвыя праграмы рознай тэматыкі.

Гродзенскі абласны драматычны тэатр (малая зала)

16.00–17.00 – «Спектакль-дакумент». Выканаўцы – удзельнікі эксперыментальнай лабараторыі «Тэатральны квадрат».

Гродзенскі абласны драматычны тэатр (вялікая зала)

17.00–19.00 – канцэрт ансамбляў і індывідуальных выканаўцаў – прадстаўнікоў нацыянальна-культурных аб’яднанняў.

20.00–22.00 – узнагароджанне і заключны канцэрт лаўрэатаў Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

08.06.2014

Гарадскі парк імя Жана-Эмануэля Жылібера, тэатральныя пляцоўкі горада

12.00 –16.00 – «І рампы свет, і музыкі гучанне». Свята нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

Плошча Тызенгаўза

11.00–18.00 – паштовы падворак. «Гродзенская пошта са старажытных часоў да сучаснасці».

Гродзенскі абласны драматычны тэатр (вялікая зала)

Свята нацыянальнага гумару. «Гродна – Масква – транзіт».

12.00–16.00 – конкурсная праграма.

19.00–20.30 – канцэрт гумару з удзелам Аркадзія Арканава, Максіма Аксёнава, Паліны Канінай, артыстаў Маскоўскага тэатра эстрады «Мэтр».

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах