Праграмма купальскай ночы ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

24.06.2014 - Новости

Праграмма купальскай ночы ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

У ноч на Івана Купалу, калі абуджаецца самая магутная жыватворная сіла зямлі, калі паляць вогнішчы і гарыць над карагодамі прасмаленае кола – «сонца», а дзяўчаты пускаюць па рачной плыні вянкі, на кароткае імгненне ў лясной глухамані расцвітае пад абаронаю сіл зла папараць. Хто адолее іх, хто сарве гэтую агонь-кветку, той здабудзе шчасце людзям і сабе. З гэтай легенды і пачынаецца мастацкі свет першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, паведамляе Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы.

24 чэрвеня 2014 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае сваіх наведвальнікаў адшукаць чароўную кветку папараці і сустрэць разам «Купальскую ноч у Купалавым доме»!

У праграме свята:

19.00–20.30 – гульня-віктарына «У пошуках папараць-кветкі» (па экспазіцыйных залах музея).

20.30–20.45 – «Спеўнае поле» – купальскія абрадавыя песні ў выкананні этнафольк-гурта Guda. Заспяваць ва ўнісон з майстрамі зможа кожны жадаючы!

20-30 –22.00 – майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў.

20.45–23.00 – купальскія абрадавыя песні, карагоды, майстар-клас па старадаўніх беларускіх танцах сумесна з этнафольк-гуртом Guda.

22.45–23.00 – захапляльнае ФАЕР-ШОЎ!

Уваход: дзеці –10 000 руб., дарослыя – 20 000.

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах