https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт спрабуе прадаць <a href="http://planetabelarus.by/sights/231-uzda-city/1051-istoricheskoe-zdanie-krestovozdvizhenskogo-kostela-v-uzde/"><span style="color:#0000CD;">Крыжаўзвіжанскі касцёл ва Уздзе</span></a>, пабудаваны яшчэ ў 1798 годзе расійскім генералам Казімірам Завішам.</strong></p>

Касцёл акружаны каменнай агароджай з брамай, а ў пачатку ХХ стагоддзя да яго прыбудавалі цагляную апсіду.

Гэтак некалі выглядаў касцёл ва Уздзе. Фота radzima.org

Гэтак некалі выглядаў касцёл ва Уздзе. Фота radzima.org

У 1843 годзе ў гэтай святыні ахрысцілі Дамініка Луцэвіча – бацьку вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы. Як і шмат якія рэлігійныя будынкі, у савецкі час гэты архітэктурны помнік быў перапрафіляваны ў раённы Дом культуры. У гэтым статусе ён і застаецца да гэтага часу.

Агульная плошча памяшканняў без скляпоў – 534 квадратныя метры. У будынку ёсць электрычнасць, ацяпленне, водаправод і каналізацыя.

Захавалася адрэстаўраваная агароджа з уязной брамай з буту і чырвонай цэглы, а ў апсідзе цяпер размяшчаецца кацельня.

Будынак двухпавярховы. На першым паверсе размешчаная глядзельная зала ўмяшчальнасцю 240 месцаў, гардэроб і складское памяшканне. На другім паверсе – фае і сем рабочых кабінетаў. Разам з будынкам пакупніку перадаецца ў арэнду на 99 гадоў зямельны ўчастак плошчай 0,3973 га.

Пачатковы кошт лота – 259 438 410 беларускіх рублёў, ці крыху менш за 13 тыс. долараў.

Мэтавае прызначэнне будынку змяняць можна – галоўнае, каб пры рэканструкцыі ці рамонце быў захаваны яго вонкавы выгляд і «гісторыка-стылістычныя асаблівасці». Гэта значыць, пераможца гандляванняў зможа адкрыць там, напрыклад, кавярню, міні-атэль, рэстаран або офісы. Пры змене мэтавага прызначэння будынку, каб выкарыстоўваць яго для размяшчэння адміністрацыйных, грамадскіх, гандлёвых, жылых, забаўляльных аб?ектаў, прадпрыемстваў па абслугоўванню насельніцтва і іншых вытворчасцяў, размяшчэнне якіх дапускаецца ў зоне жылой забудовы, можна будзе змяніць мэтавае прызначэнне і зямельнага ўчастка.

Гандляванні пройдуць 26 красавіка на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць».

МЯ, паводле tut.by

https://www.traditionrolex.com/8