Пуцін і «калашнікаў» у рэкламе мінскага клуба Dozari

04.11.2014 - Новости

Пуцін і «калашнікаў» у рэкламе мінскага клуба Dozari

Матрошкі, крэмль, аўтамабіль «Чайка», прэзідэнт Пуцін і аўтамат «калашнікаў» – так рэкламуе вечарыну «Рускім быць модна» скандальна вядомы мінскі клуб, паведамляе Радыё Свабода.

Яна прайшла 1 лістапада. А 2 і 3 лістапада ў праграме – Russian night.

«Эх, душа руская! На прасторах Dozari сёння зможа разгуляцца сапраўдны патрыёт рускага каларыту: матрошкі будуць нясціпла пасміхацца, а запацелая чарка ды пад балалайку прыхарашыць асеннюю ноч. Калі ўнутры вас жыве агеньчык неўтаймоўнай рускай весялосці, сапраўднага гарэзнага вісуса й гулякі – запрагайце санкі, народ, ды імчыцеся ў Dozari, дзе рускім быць модна!» – так заклікае на вечарынкі сайт клуба.

У праграме – рускі народны performance, некалькі дыджэяў і Show Ballet Dozari.

«Такія мерапрыемствы пастаянна праходзяць у Dozari. Па-першае, таму што заснавальнік расеец, а цяпер і арт-дырэктар таксама. Вось ён і робіць гэтую тэматыку. Па-другое, тут трэба разумець, што гэтыя даты супадаюць з датамі вялікіх вакацыяў у Расіі і расейцы цягнуцца да нас адпачыць, у казіно пагуляць з дзеўкамі нашымі, якія за кактэйль і абяцанне звазіць «у Маскву» аддаюцца», – распавёў «Радыё Свабода» былы супрацоўнік клуба.

Сацыёлаг Лідзія Міхеева лічыць, што такія плакаты – вынік выкарыстання нізкіх архетыпаў сучаснасці для прыцягнення расейцаў, якія прыязджаюць у Беларусь траціць грошы:

«Клуб Dozari – гэта нядобры густ. Што тычыцца плакатаў з Пуціным, то я бачу тут спробу іранічнага падыходу да русафобскіх настрояў, якія цяпер лунаюць у паветры ў Беларусі і ва Украіне, а таксама сярод расійскай інтэлігенцыі.

Відавочна, што ў клубе Dozari вельмі шмат расійскіх турыстаў, яны  асноўная аўдыторыя гэтага месца, у якога ўжо склалася рэнамэ як месца для адпачынку расіян і часткова іншых замежнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь знаёміцца з нашымі дзяўчатамі. Таму тут я бачу спробу сказаць, «не, мы не ненавідзім расіян, а нават можам, як кажа прэзідэнт, прагнуцца, мы можам быць вельмі іранічнымі, мы можам запрашаць да сабе балалайкамі і мядзведзямі, уключаць іх у сімвалічны кантэкст нашага клубу».

У любым выпадку я лічу, што моцна пераймацца з-за гэтага даволі дзіўна, тым больш што гэты клуб дазваляе сабе і шмат чаго іншага. Проста людзі звяртаюцца да самых нізкіх архетыпаў сучасных рэалій і канфліктаў і прасоўваюць іх, каб зарабляць грошы на тых жа расіянах».

Клуб Dozari не адзіны, які праводзіць тэматычныя рускія вечарынкі. Кожную нядзелю ў Jack Club праходзяць «Рускія ночы».

Рубрики: Калейдоскоп

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах