Расійскія памежнікі ажыццяўляюць пашпартны кантроль на мяжы з Беларуссю

07.07.2014 - Новости

Расійскія памежнікі ажыццяўляюць пашпартны кантроль на мяжы з Беларуссю

Расійскія памежнікі ажыццяўляюць пашпартны кантроль на мяжы з Беларуссю. З 1 студзеня ўступіць у сілу дамова аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае пагадненне было падпісана прэзідэнтамі Беларусі, Расіі і Казахстана 29 траўня ў Астане. Аднак, нягледзячы на відавочны прарыў у інтэграцыйным працэсе, расійскі бок увёў памежны кантроль на беларуска-расійскіх пунктах пропуску, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Упершыню пра пашпартны кантроль на мяжы Расіі і Беларусі загаварылі ў пачатку лютага беларускія чаўнакі, якія вандруюць за таварам на маскоўскія аптовыя рынкі. Упершыню за апошнія 16 гадоў іх аўтобусы і машыны пачалі спыняць на мяжы ўзброеныя людзі ў форме і патрабаваць дакументы.

Пазней памежнікі з'явіліся і на платформах прымежных расійскіх станцый, дзе спыняюцца прыгарадныя электрычкі, якія прыбываюць з Беларусі. 25 сакавіка на сітуацыю вымушаны быў адрэагаваць Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Прэс-сакратар ведамства Аляксандр Цішчанка заявіў, што памежны кантроль на беларуска-расійскай мяжы ніхто не ўсталёўваў, а расійскія памежнікі рэгулярна прыцягваюцца да мерапрыемстваў міграцыйнага кантролю, якія праводзяцца на тэрыторыі Расіі праваахоўнымі структурамі. Падобныя праверкі, падкрэсліў ён, на сваёй мяжы расійцы праводзілі падчас Алімпіяды ў Сочы. Тым не менш і пасля 1 ліпеня пашпартны кантроль захоўваецца.

***

P.S. Почему Россия ввела паспортный контроль на границе с Беларусью.

Рубрики: Граница

Страны: Беларусь Россия


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах