Распачаўся першы Судаходны фестываль раннесярэднявечнай рэканструкцыі «З вараг у грэкі»

23.09.2014 - Новости

Распачаўся першы Судаходны фестываль раннесярэднявечнай рэканструкцыі «З вараг у грэкі»

Распачаўся першы ў Беларусі Судаходны фестываль  раннесярэднявечнай культуры «З вараг у грэкі 2014. Нёман». Пачаткам тыднёвага фестывалю стаў наземны лагер вікінгаў у Музеі жывой гісторыі «Панёманскае гарадзішча» на беразе Нёмана каля Бярозаўкі. Наведнікам фестывалю былі прадстаўленыя сярэднявечныя майстры, музыкі, двубоі і бугурт паміж камандамі баявых караблёў. Зборная каманда з Беларусі на малым баявым караблі «Яцьвяг» і зборная каманда Украіны з гарадоў Херсон і Чарнаўцы на караблі «Фрэя» адправіліся ў доўгі шлях па Нёмане да Гародні, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Па словах Аляксея Карандзея, аднаго з арганізатараў фестывалю, ідэя будаўніцтва ўнікальнага для нашай краіны карабля ўзнікла яшчэ некалькі гадоў таму.

– Ідэя караблебудавання нам даўно была цікавай. Мы доўга выношвалі гэтую мару. А паколькі заняліся рэканструкцыяй старажытнага побыту, ваеннай справы, то падумалі: чаму б не пабудаваць карабель? Змаглі. Будавалі яго з красавіка. Пакуль ён адзіны ў Беларусі, таму – унікальны.

Першы Судаходны фестываль «З вараг у грэкі» працягнецца вялікімі варажскімі стаянкамі каманд беларускага «Яцьвяга» і ўкраінскай «Фрэі» ў Мастах 24-га і ў Гародні 27 верасня.

Андрусь Панямонаў

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах