Распрацавана канцэпцыя музея кардынала Казіміра Свёнтка

17.11.2013 - Новости

Распрацавана канцэпцыя музея кардынала Казіміра Свёнтка

У Пінску навуковыя супрацоўнікі Музея Беларускага Палесся сумесна з каталіцкімі вернікамі распрацавалі канцэпцыю для музея першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка. Усе дакументы перададзены ў кіраўніцтва Пінскай дыяцэзіі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пакуль невядома, ці будзе створаны ў горадзе над Пінай музей іерарха, але ягоныя паслядоўнікі пачалі збіраць матэрыялы для магчымай экспазіцыі. Актывісты мемарыяльнай установы “Ураборас”, якая займаецца ўладкаваннем старажытных могілак, запісваюць успаміны пінчан, якія доўгі час былі побач з кардыналам, кажа валанцёр Аляксандр Дабравольскі:

- Мы паставіла мэту паказаць Казіміра Янавіча не толькі як рэлігійнага дзеяча, але і як звычайнага чалавека. Яшчэ жывыя і здаровыя тыя, хто быў знаёмы з першым беларускім кардыналам. Яны шмат ведаюць, маюць многа артыфактаў. Хтосьці сам перадае свае ўспаміны, а хтосьці з задавальненнем расказвае на дыктафон. Я ўпэўнены, што мы робім добрую справу.

Ідэя стварэння музея ў вернікаў нарадзілася ў пачатку года. Тадэвуш Кандрусевіч і пінскі біскуп Антоні Дзям’янка неаднойчы заяўлялі, што ў наступным годзе касцёл у Беларусі будзе ўрачыста адзначаць 100-годдзе першага беларускага кардынала, але пра музей пакуль не ўзгадвалі.

Пятро Савіч

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах