https://www.traditionrolex.com/8
<p><b>12 чэрвеня 2014 г. у 18.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё мастацка-адукацыйнага праекта «Штучны адбор». </b></p>

<p>У экспазіцыі прадстаўлена больш за 200 твораў жывапісу і графікі выхаванцаў арт-студыі «Востраў», якія з'яўляюцца адлюстраваннем погляда некалькіх пакаленняў дзяцей на пераломе стагоддзяў, паведамляе <a href="http://artelbelarus.livejournal.com/27958.html?mode=reply#add_comment">Artelbelarus</a>.</p>

На выстаўцы глядач сустрэне для сябе шмат нечаканага і цікавага: сама дзіцячая творчасць як яна ёсць, манера яе выканання і спосаб экспанавання. Акрамя таго, будуць прадстаўлены архіўныя матэрыялы (відэа, фота, тэксты), а таксама аўдыясповеды дзяцей.

Пры падтрымцы кампаніі Samsung будзе створана ўнікальная інсталяцыя карты горада вачамі дзіцяці.

Праект «Штучны адбор» – гэта таксама спроба агучыць шэраг сацыяльна-культурных з'яў, якія ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні дзяцей і дарослых. Дзіцяці не трэба стаяць у чарзе за права і ўменне размаўляць нароўне з дарослай прафесійнай супольнасцю – аўтэнтычная творчасць дзяцей не з'яўляецца менш значнай, яна валодае сваім унікальным сродкам адлюстравання паўсядзённасці і мовай маўлення.

https://www.traditionrolex.com/8