Родная вёска Рамана Скірмунта ўключана ў турыстычныя маршруты

30.09.2014 - Новости

Родная вёска Рамана Скірмунта ўключана ў турыстычныя маршруты

Палеская вёска Парэчча, дзе нарадзіўся і пахаваны прэм’ер-міністр Беларускай Народнай Рэспублікі, палітычны дзеяч пачатку ХХ стагоддзя Раман Скірмунт, уключана ў два турыстычныя маршруты, абсалютна розныя па сваім змесце, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Першы – гэта турыстычны маршрут па Першай сусветнай вайне, а другі – разлічаны на івалідаў-вазочнікаў ды іншых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У Парэччы захавалася шмат фартыфікацыйных збудаванняў, а парк, закладзены Раманам Скірмунтам, добра падыходзіць для экалагічнага адпачынку.

– Вёска мае чым зацікавіць турыстаў, – кажа дырэктар Народнага парэчанскага музея Яўгеніі Янішчыц Антаніна Сідарук. – Тут ёсць што паглядзець. У нас – і літаратурны музей Янішчыц, і экалагічная сцежка ў парку «Парэчча», і  музей-сядзіба палешука, гэта канец XIX – пачатак XX ст. Цяпер адзначаецца 100-годдзе пачатку Першай сусветнай вайны – ёсць у нас бліндаж, гэта адзіны бліндаж у краіне.

Акрамя гэтага ў Парэччы адзін раз на два гады адбываецца Міжрэгіянальны фальклорны фестываль ды Міжнародны фэст байкераў.

Пятро Савіч

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах