https://www.traditionrolex.com/8
<p>8 мая 2014 года ў <a href="http://histmuseum.by/be/content/284"><u>Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь</u></a> пачне працу інтэрактыўная выстава, прысвечаная алімпійскай гісторыі Беларусі.</p>

Экспазіцыя «Алімпійская Беларусь» прадстаўляе гісторыю ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях з 1994 года, з часу афіцыйнага ўдзелу ў Алімпіядах Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.

1990-я гады – важны перыяд не толькі для гісторыі беларускага спорту, але і для ўсяго сучаснага спорту: у гэты час пачала змяняцца сама форма суперажывання спартыўным падзеям. З 1992 года пры падтрымцы Міжнароднага алімпійскага камітэта выходзіць першая афіцыйная відэагульня – сімулятар Алімпійскіх гульняў, якая становіцца яшчэ адным крокам да сцірання бар'ера паміж рэальнымі падзеямі на спартыўнай арэне, відэатрансляцыяй на экране тэлевізара і віртуальным светам з віртуальнымі спартсменамі.

Сучасны свет спорту цяжка ўявіць без гульні, без узаемадзеяння з гледачамі, вялікая частка якіх сочыць за спаборніцтвамі па тэлевізары. Хуткае развіццё камп'ютарных тэхналогій стала перадумовай для стварэння віртуальнага свету спартыўных спаборніцтваў, уражанняў і перажыванняў, у якім заўзятары займаюць актыўную пазіцыю і кіруюць дзеяннямі, што разгортваюцца на экране, не выходзячы з уласнага дома. Глядач трапляе ў наваствораную віртуальную прастору, што падначалена алімпійскім прынцыпам.

Вывучаючы характар растварэння рэальных падзей у віртуальнай прасторы, стваральнікі выставы «Алімпійская Беларусь» адначасова прасочваюць поспехі беларускай алімпійскай зборнай, а таксама візуалізуюць змены, якія адбыліся за апошнія 20 гадоў ва ўзаемадзеянні гледачоў cо спартсменамі.

https://www.traditionrolex.com/8