Рыбацкая ўдача Сяргея Павучонка

30.11.2013 - Новости

Рыбацкая ўдача Сяргея Павучонка

Вось такога шчупака вагою 9 кілаграмаў 100 грамаў вылавіў жыхар гарадскога пасёлка Шаркаўшчына.

"Кліч Радзімы" спытаў ў яго, дзе і пры якіх абставінах напаткаў ён сваё вялізнае рыбацкае шчасце?

— На гумавай лодцы паплыў па Дзісне са Жданоў. Амаль з першага закідвання спінінга ўзялося нешта вялікае. Я адразу падумаў, што сом, але потым убачыў — шчупак. Дзесьці хвілін 20 я з ім змагаўся, цягаў ён мяне метраў 150, пакуль удалося з ім справіцца. Шчупак пайшоў на катлеты, а з галавы на памяць пра ўлоў зраблю чучала.

Сяргей — рыбак са стажам, пастаянна ўдзельнічае ў рыбацкіх спаборніцтвах, сярод яго трафеяў ёсць шчупакі на 4-5 кілаграмаў. Але вось гэты аказаўся самым вялікім. Віншуем Сяргея з важкім уловам і жадаем, каб былі ў яго рыбацкай кар’еры яшчэ і большыя ўдачы.

Андрэй БУРЭЦ, фота Валерыя КАВАЛЁНКА

Рубрики: Активный Отдых

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах