Рыцарскія баі, культура і быт Сярэднявечча ў сучасным Полацку на фестывале «Рубон» (+ фота)

01.06.2014 - Новости

Рыцарскія баі, культура і быт Сярэднявечча ў сучасным Полацку на фестывале «Рубон» (+ фота)

Гістарычная спадчына Полацка – яго неацэнны капітал, які можна ўдала выкарыстоўваць для развіцця турызму. У Год гасціннасці гэта яшчэ раз засведчыў пяты фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон», што прайшоў пад сценамі Сафійскага сабора і атрымаў найлепшыя водгукі гасцей з Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі і розных рэгіёнаў Беларусі, паведамляе газета «Витебские Вести».

– Уразіла сардэчнасць вашых людзей, высокая культура ўдзельнікаў свята. Нас сустракалі як родных. Мы адчувалі сябе ў вас як дома, – адзначылі прадстаўнікі латвійскай асацыяцыі «Мазпулкі», якія дэманстравалі на фестывалі старажытнае майстэрства вязання на граблях.

– Полацк для нас – асаблівы горад. Ён прыцягвае і гістарычнымі мясцінамі, дзе пачыналася беларуская дзяржаўнасць, і высокім узроўнем арганізацыі фестывалю, які з кожным годам удасканальваецца, – лічаць удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Інсангрым» з Ліды. Яны цікавяцца эпохай вікінгаў, імкнуцца не толькі аднавіць касцюмы, даспехі, зброю, але і спасцігнуць каштоўнасці таго часу.

На свята прыехалі не толькі шматлікія рэканструктары гісторыі, але і рамеснікі, кулінары, музыкі. Толькі па білетах фестывальныя мерапрыемствы наведалі каля 4 тысяч чалавек. Было відавочна, што гісторыя цікавая людзям розных узростаў і прафесій. Арганізатары падрыхтавалі для іх шмат разнастайных відовішчаў.

Як заўсёды, вялікую ўвагу прыцягнулі спаборніцтвы рыцараў. Мужныя воіны ў даспехах дэманстравалі гледачам майстэрства валодання зброяй. Двубоі змяняліся каманднымі і масавымі бітвамі. Двойчы адбываліся тэатралізаваныя штурмы спецыяльна пабудаванага замка. Спачатку пасад аспрэчвалі два князі з эпохі ранняга Сярэднявечча, потым была паказана гістарычная сцэна 1386 года, калі князь Андрэй Альгердавіч спрабаваў вярнуць сабе ўладу ў Полацку з дапамогай крыжакоў, але атрымаў моцны адпор гараджан.

Пакуль ваяры адпачывалі, госці свята маглі завітаць у шатровы лагер і пазнаёміцца з культурай і бытам Сярэднявечча. На асобнай пляцоўцы спаборнічалі лучнікі. На галоўнай сцэне праходзілі канцэрты гістарычнай музыкі з удзелам вядомых гуртоў «Стары Ольса», Auli, Spiritual Seasons. У рамеснай слабадзе можна было набыць вырабы майстроў.

Надзвычайным попытам карысталіся старажытныя дзіцячыя забавы, асабліва драўляны конь – аналаг сучаснай каруселі, што рухаецца з дапамогай чалавека. Чарцяжы для аднаўлення механізма распрацаваў выкладчык кафедры гісторыі Полацкага дзяржуніверсітэта Аляксей Коц. На фестываль ён прыйшоў разам з жонкай Варварай і паўтарагадовай дачкой Марыянай. Агульнае захапленне нярэдка ўмацоўвае сем’і аматараў даўніны. Аляксей і Варвара пазнаёміліся падчас вучобы і разам наведваюць тэатр  гістарычнага касцюма «Полацкі звяз». Гэты самабытны калектыў пяць гадоў назад стаў  ініцыятарам «Рубона»; Яўгенія Кавалёва, адна з яго актыўных удзельніц,  і сёлета выступіла галоўным рэжысёрам свята.

Яшчэ адзін прадстаўнік арганізатараў, дырэктар прыватнага прадпрыемства «Горад майстроў» Алег Хвежанка, выказаў вялікую падзяку ўсім спонсарам і партнёрам фестывалю.

Першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчанка падкрэсліў, што ўлады і надалей будуць падтрымліваць і ўдасканальваць гэты праект, бо ён стаў своеасаблівым брэндам Полацка.

Ларыса Малашэня

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах