https://www.traditionrolex.com/8
<p>На вернісаж Аляксандра Вараксы «Метамарфозы» 13 лютага запрашае гарадзенская галерэя «Крыга», паведамляе <a href="http://www.t-styl.info/by/116/news/12222/"><u>«Твой стыль».</u></a></p>

Мастак прадставіць створаныя на працягу двух апошніх гадоў пейзажы і сюжэтныя кампазіцыі.

Аляксандр Варакса нарадзіўся ў 1962 годзе ў Феадосіі. У васьмігадовым узросце пераехаў у Беларусь. Пасля заканчэння мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута выкладае выяўленчае мастацтва ў Лідзе. Сябра Саюза мастакоў Беларусі. Апошняя персанальная выстава Аляксандра Вараксы ў Гродне праходзіла ў 2006 годзе.

Вернісаж адбудзецца 13 лютага а 17-й гадзіне.

Выстава будзе працаваць да 5 сакавіка.

https://www.traditionrolex.com/8