Шчаслівага падарожжа ў прыгожае мінулае!

12.12.2013 - Новости

Автор: Сяргей Плыткевіч, фота аўтара


Шчаслівага падарожжа ў прыгожае мінулае!

Учора ў мінскай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася ўнікальная выстава маляваных дываноў Алены Кіш з незвычайнай назвай «На шчасце». Упершыню ў гісторыі беларускага мастацтва ў адной зале сабраны амаль усе работы мастачкі, якія захаваліся. Больш таго, былі прадстаўлены два дываны, якія зусім нядаўна адрэстаўраваны на сродкі Беларускага народнага банка.

У васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя на працы Алены Кіш звярнуў увагу мастак Уладзімір Басалыга. Дакладней, ён бачыў іх і раней, бо дываны віселі ў хатах родзічаў. Але менавіта ў канцы мінулага стагоддзя да іх пачалі ставіцца як да твораў мастацтва. На сенняшні момант большасць твораў Алены Кіш захоўваецца ў фондах гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».

Адкрываючы выставу, дырэктар музея горада Мінска Галіна Ладзісава падзякавала ўсім, хто спрыяў адкрыццю такой незвычайнай выставы, у першую чаргу Беларускаму народнаму банку. Са свайго боку, кіраўнік банка Канстанцін Цэрытэлі адзначыў, што ў яго раней часта пыталіся: чаму ў лагатыпе банка знаходзіцца фігура льва? – «Паглядзіце на гэтыя дываны – амаль на кожным з іх намаляваны львы. А гэта ж сапраўднае народнае мастацтва! А мы – народны банк! Вось вам і адказ на пытанне!»

Цікава пра творчасць Алены Кіш гаварылі  мастацтвазнаўца Таццяна Бембель, мастак Уладзімір Самойлавіч Басалыга, дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка Мікалай Паграноўскі, а ў зале панаваў настрой сапраўднага свята. Усе ведалі, у якіх цяжкіх умовах ствараліся працы мастачкі, але яна працавала для простых людзей, яна хацела зрабіць іх жыццё крышачку прыгажэйшым.

Мы запрашаем усіх чытачоў сайта наведаць выставу  «На шчасце». Магчыма, і вам наша жыццё падасца больш шчаслівым…

Цудоўна глядзеліся на адкрыцці выставы дзяўчаты з гурта Guda.

Адкрывае выставу дырэктар музея горада Мінска Галіна Ладзісава.

Слова пра праект мае начальнік упраўлення маркетынгу Беларускага народнага банка Крысціна Вітушка

Кіраўнік Беларускага народнага банка Канстанцін Цэрытэлі гаворыць, што будзе адрэстаўравана яшчэ адна праца Алены Кіш. Акрамя таго, для музея-запаведніка «Заслаўе» банкам закуплены экзэмпляр «Энцыклапедыі наіўнага мастацтва», які выдадзены ў Лондане ў 1980 годзе. У энцыклапедыі гаворыцца пра творчасць Алены Кіш.

Мастак Уладзімір Самойлавіч Басалыга

Мастацтвазнаўца Таццяна Бембель знаёміць з выставай замежных наведвальнікаў.

Народныя песні на фоне народнага мастацтва... Творчы калектыў Guda.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах