https://www.traditionrolex.com/8
<p><b>1 сакавіка адбудзецца прэзентацыя празаічнай кнігі Анатоля Івашчанкі «Анаталогія». Сустрэча пройдзе ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».</b></p>

Возьмуць удзел пісьменнікі Наталка Бабіна, Сяргей Дубавец; празаік, першы намеснік старшыні ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Алесь Пашкевіч, старшыня ГА «СБП», галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч; паэт Усевалад Сцебурака.

Чакаюцца цікавосткі і прыемныя сюрпрызы ад Анатоля Івашчанкі.

Пра аўтара. Анатоль Івашчанка — паэт, даследчык, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску. Выпускнік філфака Белдзяржуніверсітэта, абараніў дысертацыю па паэтыцы Алеся Разанава ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, выкладаў беларускую мову ў БНТУ. Цяпер — адказны сакратар часопіса «Дзеяслоў». Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2005). Аўтар дзвюх паэтычных кніг і адной манаграфіі па творчасці Алеся Разанава.

Пра кнігу. «Анаталогія» — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў XXI стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на «ліхія 1990-я». Творы лаканічныя і ў вялікай ступені аўтабіяграфічныя: прасочваецца шлях галоўнага героя ад 13-гадовага хлапчука да 35-гадовага мужчыны, ад першых спробаў спазнання свету да сталасці, сварэння сям'і і радасці бацькоўства. Адрасаванае шырокаму колу чытачоў.

Дзе: кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а)

https://www.traditionrolex.com/8