<p>Інфармацыйная сустрэча з даследчыцай, доктарам навук <strong>Ірынай Лаўроўскай</strong></p>

8 красавіка, серада, 18-00, Брэст.

Як ўдалося даказаць, што Тыцыян пісаў партрэт Радзівіла?
Што зараз месціцца там, дзе была берасцейская друкарня?
Як выглядаў першы на тэрыторыі Беларусі кальвінскі збор?

Адказы на гэтыя пытанні, аповед пра складанасці і сенсацыі даследчыцкай працы можна будзе паслухаць у Брэсце ва ўтульнай атмасферы за гарбаткай.

Да 500-годдзя з дня народжання самага вядомага старасты берасцейскага, асветніка і мецэната Мікалая Радзівіла Чорнага.