<p>Сцэнічнае дзеянне паводле паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» прадставяць польскія оперныя артысты разам з гарадзенскімі музыкамі. Iнсцэніроўка будзе ладзіцца ў касцёле на Дзевятоўцы 29 лістапада а 20-й гадзіне, паведамляе <a href="http://vgr.by/home/culture/concerts/13131-u-kastsjole-na-dzevyato-tsy-pakazhuts-dzyady-mitskevicha">«Вечерний Гродно».</a></p>

Пад кіраўніцтвам Роберта Дымоўскага выступяць артысты Вялікага тэатра Нацыянальнай оперы Варшавы з хорам і камерным аркестрам «Гарадзенскія салавейкі» і навучэнцамі ДМШМ №1. Сімфанічная паэма «Відма» паводле твора Міцкевіча на музыку Станіслава Манюшкі прадставіць паганскі рытуал успаміну памерлых.

Выступ арганізаваны пры падтрымцы консульства Польшчы ў Гродне, ансамбля «Гарадзенскія салавейкі» і гродзенскай ДМШМ №1.

Марына ХАРЭВІЧ