Сны i ява старажытнага По­лац­ка. Паглядзець у го­ра­дзе ту­рыс­ту сапраўды ёсць што, але ўражанні могуць быць палярнымі…

06.03.2014 - Новости

Сны i ява старажытнага По­лац­ка. Паглядзець у го­ра­дзе ту­рыс­ту сапраўды ёсць што, але ўражанні могуць быць палярнымі…

Сі­вы го­рад вы­сіц­ца па кру­тых уз­бя­рэж­жах, ні­бы ўла­дар-па­тры­ярх, які вы­гля­дае це­ні мі­ну­лых ста­год­дзяў у глы­бі­ні па­важ­най Дзві­ны. На­пэў­на, толь­кі тут, у По­лац­ку, маг­чы­ма най­больш поў­на ўсвя­до­міць усю ве­ліч і гіс­та­рыч­нае ба­гац­це на­шай кра­і­ны, паведамляе «Звязда». Ста­ра­даў­ні го­рад быц­цам спіць і сніць ча­роў­ныя сны пра бы­лое, і ты ба­чыш вод­бліс­кі гэ­тых сноў. Не, ён не спы­ніў сваё ды­хан­не, а толь­кі су­ці­шыў яго. Мо­жа, вяс­ной гэ­ты во­лат ус­тра­пя­нец­ца, уз­ды­мец­ца пас­ля доў­га­га сну для но­ва­га жыц­ця?..

Ад­мет­насць у цэнт­ры Еў­ро­пы

Пры­клад­на та­кія дум­кі і па­чуц­ці апа­на­ва­лі мя­не па пры­ез­дзе ў са­мы ста­ра­жыт­ны го­рад зям­лі бе­ла­рус­кай. Сён­няш­ні По­лацк – не­вя­лі­кі го­рад, які язык не па­ва­роч­ва­ец­ца на­зваць пра­він­цый­ным (хоць дзе-ні­дзе ат­мас­фе­ра пе­ры­фе­рыі ўсё ж ад­чу­ва­ец­ца). Але ён ве­ліч­ны ўжо тым, што ме­на­ві­та ад­сюль, з По­лац­ка­га княст­ва, пай­шла на­ша дзяр­жаў­насць. З гэ­та­га мес­ца кож­ны бе­ла­рус мо­жа па­чаць зна­ём­ства са сва­ёй Ра­дзі­май і за­зір­нуць у са­мыя глы­бі­ні яе гіс­то­рыі. А за­меж­ні­ку вар­та па­бы­ваць у По­лац­ку ха­ця б та­му, што тут уста­ля­ва­ны знак ад­на­го з мер­ка­ва­ных цэнт­раў Еў­ро­пы (сам цэнтр зна­хо­дзіц­ца не­да­лё­ка ад го­ра­да, на во­зе­ры Шо).

Уво­гу­ле, зна­каў і пом­ні­каў у По­лац­ку мност­ва. І гэ­та, ра­зам з на­яў­нас­цю пра­спек­та, пло­шчаў і буль­ва­раў, на­дае го­ра­ду еў­ра­пей­скасць. Тут мож­на па­ста­яць по­бач са свя­той асвет­ні­цай Еў­фра­сін­няй, за­дум­лі­вым пер­ша­дру­ка­ром Фран­цыс­кам Ска­ры­нам і пры жа­дан­ні на­ват па­ся­дзець на ка­ле­нях у су­ро­ва­га з вы­гля­ду Сі­мя­о­на По­лац­ка­га. А адзін з са­мых ці­ка­вых пом­ні­каў, які пе­рад­ае ад­мет­насць бе­ла­ру­саў, пры­све­ча­ны лі­та­ры «Ў». Да­рэ­чы, ка­ля ўсіх зна­ка­вых мяс­цін у го­ра­дзе за­ма­ца­ва­ны шыль­дач­кі з над­пі­са­мі на бе­ла­рус­кай і анг­лій­скай мо­вах – та­кая вось пра­ява кло­па­ту пра за­меж­ных гас­цей.

Пра­яў­ля­ец­ца ён і ў вя­лі­кай коль­кас­ці па­ка­заль­ні­каў. Вы­ка­на­ны яны ў роз­ных ва­ры­я­цы­ях: не­ка­то­рыя з іх на­пі­са­ны па-бе­ла­рус­ку, не­ка­то­рыя – па-рус­ку, пры гэ­тым над­пі­сы пра­дуб­ля­ва­ны і па-анг­лій­ску. На не­ка­то­рых на­ват пра­стаў­ле­на ад­лег­ласць у мет­рах да ту­рыс­тыч­ных аб’­ек­таў, але не на ўсіх. Праў­да, на­яў­насць па­ка­заль­ні­каў зу­сім не спра­шчае ары­ен­та­цыю ў го­ра­дзе, бо за­па­вет­ныя «стрэ­лач­кі» ця­гам марш­ру­ту не паў­та­ра­юц­ца, і да­во­дзіц­ца са­ма­стой­на шу­каць па­трэб­ны аб’­ект.

Ды­ван як леп­шы су­ве­нір

Нам па­шан­ца­ва­ла: пра­вес­ці нас па го­ра­дзе па­га­дзі­ла­ся су­пра­цоў­ні­ца На­цы­я­наль­на­га По­лац­ка­га гіс­то­ры­ка-куль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка Алё­на Ка­ню­шэў­ская, без якой да­вя­ло­ся б ня­ма­ла па­блу­каць.

– У на­шым го­ра­дзе ту­рыс­ту важ­на да­брац­ца да гас­ці­ні­цы, а да­лей усё прос­та, – су­па­ко­і­ла Алёна.

Ка­лі ве­рыць уста­ля­ва­на­му ля вак­за­ла па­ка­заль­ні­ку, іс­ці да дзвюх на­яў­ных у го­ра­дзе гас­ці­ніц трэ­ба ад 900 да 1100 мет­раў. Дай­шоў­шы да блі­жэй­ша­га га­тэ­ля «Дзві­на», мы ўба­чы­лі ка­ля яго кар­ту го­ра­да. Тут жа по­бач пры­кме­ці­лі рэ­ста­ран, пі­цэ­рыю, тур­фір­му і сэр­віс­ны пункт «Бел­тэ­ле­кама». «Зда­ец­ца, за­ез­джы госць тут не пра­пад­зе», – па­ду­ма­ла­ся мне. Але ўзра­да­ва­ла­ся я ра­на­ва­та.

Мы ру­шы­лі па буль­ва­ры, за­кла­дзе­ным у цэнт­ры пра­спек­та Фран­цыс­ка Ска­ры­ны. Па да­ро­зе на ад­ным з бу­дын­каў уба­чы­лі над­піс «Су­ве­ні­ры» і по­бач, у та­кім жа сты­лі, – «Ды­ва­ны». З на­ме­рам на­быць што-не­будзь ад­мет­нае, по­лац­кае, зай­шлі ў кра­му. Але пры­ві­та­ла яна нас чым за­ўгод­на, толь­кі не мяс­цо­вы­мі вы­ра­ба­мі. Тут бы­лі і кі­тай­скія ста­ту­эт­кі, і рус­кія мат­рош­кі (ве­ра­год­на, зроб­ле­ныя ў тым жа Кі­таі), і вы­ра­бы са ску­ры, і тыя ж ды­ва­ны, мэб­ля, па­сцель­ная бя­ліз­на… А по­лац­кіх ці ха­ця б ці­ка­вых су­ве­ні­раў на бе­ла­рус­кую тэ­ма­ты­ку не знай­шло­ся! Кры­ху за­сму­ча­ныя, вый­шлі з кра­мы, але над­та не бе­да­ва­лі: на­пе­ра­дзе яшчэ столь­кі му­зе­яў??– дзе-не­будзь удас­ца знай­сці ці­ка­выя рэ­чы!

Да­рэ­чы, пра му­зеі. Па­гля­дзець у По­лац­ку са­праў­ды ёсць на што, та­му го­рад імі на­сы­ча­ны. У По­лац­кі за­па­вед­нік ува­хо­дзіць больш за дзя­ся­так му­зе­яў са­мых роз­ных кі­рун­каў: дзі­ця­чы (ту­ды пус­ка­юць толь­кі з дзець­мі), края­знаў­чы, му­зей ба­я­вой сла­вы, му­зей бе­ла­рус­ка­га кні­га­дру­ка­ван­ня, му­зей-біб­лі­я­тэ­ка Сі­мя­о­на По­лац­ка­га, му­зей гіс­то­рыі ар­хі­тэк­ту­ры Са­фій­ска­га са­бо­ра, пры­род­на-эка­ла­гіч­ны му­зей, му­зей тра­ды­цый­на­га руч­но­га ткац­тва Па­азер’я, му­зей-ква­тэ­ра Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за З.М. Тус­на­ло­ба­вай-Мар­чан­кі, апроч та­го, мож­на на­ве­даць гіс­то­ры­ка-куль­тур­ны комп­лекс «По­ле рат­най сла­вы», мас­тац­кую га­ле­рэю і ста­цы­я­нар­ную вы­стаў­ку «Пра­гул­ка па Ніж­не-Па­кроў­скай». І гэ­та без улі­ку ча­со­вых пе­ра­ез­ных вы­стаў…

Ве­ліч по­бач з пус­тэ­чай

Але мы перш-на­перш ру­шы­лі да Са­фій­ска­га са­бо­ра, які, бяс­спрэч­на, з’яў­ля­ец­ца сім­ва­лам го­ра­да. Звы­чай­на ар­га­ні­за­ва­ныя эк­скур­сіі да яго вод­зяць з бо­ку на­бя­рэж­най, там вы­кла­дзе­ны ас­фальт і пры­ступ­кі з па­рэ­нча­мі… Мы ж па­ды­хо­дзі­лі да са­бо­ра з бо­ку цэнт­раль­най пло­шчы, і нам да­вя­ло­ся ўба­чыць ка­ва­лак «не­пры­ча­са­на­га» По­лац­ка: бруд­ная ка­ла­ту­ша пад на­га­мі; за­бу­да­ва­ныя пры­ват­ны­мі да­ма­мі, по­бач з які­мі ку­чы пас­ля­зі­мо­ва­га смец­ця ды ла­мач­ча, га­рад­скія ста­ра­жыт­ныя ва­лы…

Але вер­нем­ся да са­бо­ра. Вы­гля­дае ён насамрэч ве­ліч­на: са­праў­ды «плы­ве над Дзві­ною, ні­бы ка­ра­бель», як трап­на на­пі­саў ка­лісь­ці Ула­дзі­мір Ка­рат­ке­віч. По­бач з ім –  пустая пля­цоў­ка, якую зай­мае хі­ба што адзін з Ба­ры­са­вых ка­мя­нёў, і ад гэ­та­га храм па­да­ец­ца яшчэ больш ма­гут­ным. Ця­пер ён дзей­ні­чае як кан­цэрт­ная за­ла: тут пра­хо­дзяць му­зыч­ныя фес­ты­ва­лі, кан­цэр­ты ар­ган­най і кла­січ­най му­зы­кі. Куль­тур­ная пра­гра­ма вель­мі на­сы­ча­ная, яе рас­клад мож­на па­гля­дзець на сай­це за­па­вед­ні­ка polotsk.museum.by.

У хра­ме дзей­ні­чае му­зей гіс­то­рыі ар­хі­тэк­ту­ры са­бо­ра. Спуск у су­та­рэн­ні ста­ра­жыт­на­га на­мо­ле­на­га мес­ца, дзе зна­хо­дзіц­ца экс­па­зі­цыя, вель­мі ўраж­вае, асаб­лі­ва ка­лі ба­чыш ма­гут­ныя цаг­ля­ныя і ка­мен­ныя сце­ны, што за­клад­ва­лі­ся яшчэ пры Усяс­ла­ве Ча­ра­дзеі. Дры­жы­кі бя­гуць па ску­ры ад усве­дам­лен­ня та­го, што ў гэ­тых му­рах – гіс­то­рыя і па­мяць на­ро­да.

Су­пра­цоў­ні­кі па­ве­да­мі­лі, што эк­скур­сіі ў са­бо­ры пра­вод­зяц­ца па-рус­ку і па-бе­ла­рус­ку, а так­са­ма ту­рыс­там пра­па­ноў­ва­юць бе­ла­рус­кую, рус­кую і анг­лій­скую вер­сію аў­ды­я­гі­да, які з’я­віў­ся тут зу­сім ня­даў­на. Па­куль што ў По­лац­ку та­кая па­слу­га ёсць толь­кі ў Са­фіі, у ас­тат­ніх му­зе­ях на­ват эк­скур­сіі на анг­лій­скай мо­ве пра­вод­зяц­ца не паў­сюль. У за­па­вед­ні­ку па­чы­на­юць уво­дзіць прак­ты­ку QR-ко­даў, але гэ­та так­са­ма адзін­ка­выя вы­пад­кі. «А мо­жа, што-не­будзь ці­ка­вае рых­ту­е­це для ту­рыс­таў у Год гас­цін­нас­ці?» – спра­бую я вы­ве­даць му­зей­ныя та­ям­ні­цы. Але ў ад­каз жан­чы­на-на­гляд­чы­ца толь­кі ма­тае га­ла­вой і па­каз­вае на жоў­тыя пля­мы, што рас­паў­злі­ся па тын­ка­ва­най сця­не ўнут­ры са­бо­ра. «Мы не ве­да­ем, як з грыб­ком зма­гац­ца, па­трэб­ны гро­шы, каб аб­ста­ля­ваць нар­маль­ную сіс­тэ­му вен­ты­ля­цыі, тут не да ці­ка­ві­нак».

Не па­ра­да­ваў і не­ба­га­ты вы­бар су­ве­нір­най пра­дук­цыі ў са­бо­ры: не­каль­кі кніг і бра­шур, дыс­кі з ар­ган­най му­зы­кай ды па­ра глі­ня­ных рэ­льеф­ных вы­яў. На­ват маг­ні­таў на ха­ла­дзіль­нік з фо­та­здым­ка­мі По­лац­ка не знай­шло­ся.

– З су­ве­ні­ра­мі ў нас са­праў­ды цяж­ка­ва­та, – па­цвер­дзі­ла Алё­на Ка­ню­шэў­ская. – Ёсць шмат ідэй, але мы па­куль шу­ка­ем шля­хі іх рэа­лі­за­цыі. Па­вод­ле за­ка­на­даў­ства, мы мо­жам за­каз­ваць су­ве­нір­ную пра­дук­цыю і ра­біць на яе толь­кі 30 % над­баў­кі. За­па­вед­нік амаль ні­чо­га не бу­дзе атрым­лі­ваць з про­да­жу.

Па­доб­ная сі­ту­а­цыя з су­ве­ні­ра­мі ча­ка­ла нас і ў края­знаў­чым му­зеі, што раз­мяс­ціў­ся ў бу­дын­ку бы­лой лю­тэ­ран­скай кір­хі. Уся­го не­каль­кі ва­ры­ян­таў маг­ні­таў, з якіх я так і не змаг­ла ні­чо­га вы­браць. А між тым са­ма му­зей­ная экс­па­зі­цыя вель­мі ба­га­тая і ці­ка­вая.

Па­тэн­цы­ял ёсць. А раз­віц­цё?..

Па сло­вах на­шай спа­да­рож­ні­цы, асноў­ную плынь ту­рыс­таў По­лацк су­стра­кае ле­там. Ся­род гас­цей боль­шую част­ку скла­да­юць бе­ла­ру­сы і ра­сі­я­не. Зрэш­ты, го­рад па­куль і не га­то­вы да пры­ёму гас­цей з да­лё­ка­га за­меж­жа. І гэ­та дзіў­на: По­лацк, як ні­во­дзін ін­шы бе­ла­рус­кі го­рад, на­сы­ча­ны гіс­та­рыч­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі. Сю­ды здоль­ны пры­ва­біць і той ста­ра­жыт­ны дух, які асаб­лі­ва ад­чу­ва­ец­ца, ка­лі гля­дзіш з зам­ка­вых ва­лоў на ма­гут­ную ра­ку, і шмат­лі­кія ле­ген­ды, звя­за­ныя з го­ра­дам і яго жы­ха­ра­мі, не ка­жу­чы ўжо пра вя­лі­кую коль­касць ці­ка­вых аб’­ек­таў. Вя­до­ма, шмат што тут без­зва­рот­на стра­ча­на, але мно­гае і за­ста­ло­ся, а га­лоў­нае – за­ста­ла­ся па­мяць пра бы­лую ве­ліч. Вель­мі дзіў­на і на­ват крыўд­на, што гэ­та ўсё не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў поў­най ме­ры ў ту­рыс­тыч­най інф­ра­струк­ту­ры. Хоць пер­шыя спро­бы ўжо ёсць. Мяс­цо­выя эк­скур­са­во­ды рас­пра­цоў­ва­юць раз­на­стай­ныя ці­ка­выя марш­ру­ты, але пра іх ма­ла хто ве­дае. Уво­гу­ле по­лац­кая інф­ра­струк­ту­ра іс­нуе са­ма па са­бе, без пры­вяз­кі да ту­рыс­тыч­ных аб’­ек­таў. На сва­ім шля­ху мы су­стрэ­лі не­каль­кі ка­вяр­няў з не вель­мі тан­ны­мі кош­та­мі, а каб пад’­ес­ці за пры­маль­ныя гро­шы, да­вя­ло­ся абы­сці тры ўста­но­вы гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. У ад­ной з іх ме­ню пра­па­ноў­ва­ла пер­шыя, дру­гія і трэ­ція стра­вы, але ў на­яў­нас­ці за­ста­лі­ся толь­кі дра­ні­кі, кат­ле­ты ды пі­рож­ныя. У дру­гой знай­шлі­ся толь­кі «хут­кія пе­ра­ку­сы». На­рэш­це, на­тра­пі­лі на пі­цэ­рыю, дзе ў ме­ню ўба­чы­лі пі­цу пад наз­вай «Раг­не­да» з ку­ры­цай, кан­сер­ва­ва­най ку­ку­ру­зай і кі­ві. Вы­гля­да­ла яна да­во­лі эк­за­тыч­на, ды і на смак ака­за­ла­ся дзіў­най.

Не жа­да­ю­чы мі­рыц­ца з перс­пек­ты­вай з’е­хаць з По­лац­ка без су­ве­ні­ра, за­бег­лі ў мяс­цо­вы ганд­лё­вы дом. Уба­ча­нае там са­праў­ды мож­на на­зваць цу­дам: не­каль­кі ві­даў маг­ні­таў на ха­ла­дзіль­нік (вы­бар не­ба­га­ты,  але – хоць неш­та), раз­на­стай­ныя глі­ня­ныя рэ­лье­фы на по­лац­кую тэ­ма­ты­ку, на­тат­ні­кі з га­рад­скі­мі сла­ву­тас­ця­мі на вок­лад­ках… Так­са­ма ў про­да­жы бы­лі вя­лі­кія куб­кі з вы­ява­мі го­ра­да па 64 ты­ся­чы руб­лёў і не­вя­ліч­кія ад­на­тон­ныя ку­бач­кі для гар­ба­ты са спо­дач­ка­мі і сты­лі­за­ва­ным над­пі­сам «По­лацк» за 82 ты­ся­чы… Гро­шы для та­кіх рэ­чаў ша­лё­ныя, але што ра­біць – ку­ба­чак дык ку­ба­чак…

На жаль, час не да­зва­ляў нам абы­сці ўсе аб’­ек­ты, хоць боль­шасць з іх раз­ме­шча­ны по­бач, у ме­жах гіс­та­рыч­на­га цэнт­ра. Па-за ўва­гай за­стаў­ся Спа­са-Еў­фра­сінь­еў­скі ма­нас­тыр, ку­ды па­лом­ні­кі з уся­го све­ту едуць па­кла­ніц­ца мо­шчам свя­той Еў­фра­сін­ні, по­ле рат­най сла­вы і яшчэ не­каль­кі му­зе­яў. Каб дас­ка­на­ла агле­дзець увесь По­лацк, вар­та мець у за­па­се ха­ця б два-тры дні. Пе­рад гэ­тым трэ­ба пра­ду­маць да­ро­гу і за­га­дзя на­быць квіт­кі, бо, ня­гле­дзя­чы на на­яў­насць роз­ных шля­хоў у ста­ра­жыт­ны го­рад з та­го ж Мін­ска, да­бі­рац­ца сю­ды не вель­мі зруч­на. Ка­лі вы едзе­це не на ўлас­ным аў­то, ле­пей за ўсё ска­рыс­тац­ца марш­рут­кай, што ідзе ад ста­ліч­на­га чы­гу­нач­на­га вак­за­ла. Пра­езд каш­туе ка­ля 70 ты­сяч у адзін бок, за тры га­дзі­ны вас да­вя­зуць да бе­ла­рус­кай Ме­ккі. Столь­кі ж ча­су, але ў два ра­зы больш гро­шай, да­вя­дзец­ца вы­дат­ка­ваць на па­езд­ку ў аў­то­бу­се. Яшчэ адзін ва­ры­янт – не са­мы зруч­ны, але са­мы тан­ны – ехаць цяг­ні­ком. Але пра­мых марш­ру­таў пад­час на­ша­га ва­я­жу не знай­шло­ся, та­му еха­лі з пе­ра­сад­кай у Ві­цеб­ску, а на­зад – ды­зе­лем да Ма­ла­дзеч­на. Та­кім чы­нам, да­ро­га ту­ды-на­зад на два­іх абы­шла­ся ў 170 ты­сяч руб­лёў.

На­пры­кан­цы ска­жу, што го­рад-па­тры­ярх па­кі­нуў па­ляр­ныя ўра­жан­ні: і не­па­ра­зу­мен­не, і здзіў­лен­не, і за­хап­лен­не, і го­нар, і спа­дзя­ван­не. Як бы там ні бы­ло, за­ха­це­ла­ся яшчэ не раз вяр­нуц­ца ў гэ­ты за­ча­ра­ва­ны, ні­бы ка­зач­ная пры­га­жу­ня, го­рад.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Фо­та аў­та­ра

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах