https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong style="line-height: 1.6em;">26 л</strong><strong style="line-height: 1.6em;">iстапада</strong><span style="line-height: 1.6em;"> 1930 года нарадзiўся пiсьменнiк Уладзiмiр Караткевiч.</span></p>

Хто з нас, дарагія сябры, не захапляўся цудоўнымі творамі вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, такімі як «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Зямля пад белымі крыламі» і іншымі.

У гэтым годзе наша краіна адзначае 80-гадовы юбілей з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – выдатнага класіка нацыянальнай літаратуры, паэта, празаіка, публіцыста.

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў г. Орша Віцебскай вобласці.

Скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Т. Шаўчэнкі, затым Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Свой творчы шлях Уладзімір Караткевіч пачынаў як паэт. І першы том яго 8-томнага выдання твораў складаюць менавіта вершы. Разам з тым пісьменнік пісаў і прозу. Асабліва яго цікавіла гістарычная спадчына нашага народа.

Трагічнае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў 1863 годзе моцна ўразіла пісьменніка, і ў беларускім друку выйшаў яго раман «Каласы пад сярпом тваім». На жаль, твор гэты так і застаўся незакончаным.

У 1964 годзе ў часопісе «Маладосць» быў надрукаваны адзін з самых папулярных твораў Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Аповесць мае сваю таямніцу-загадку, якую нельга растлумачыць, яе хіба можна толькі адчуць. Па-майстэрску апісана «дзікае паляванне», якое гойсае на дрыкгантах па лясах, а наперадзе яго імчыць грозны кароль Стах, наводзячы жах на навакольны свет.

У 1971 годзе выйшла кніга-эсэ Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» аб гістарычным мінулым нашай Бацькаўшчыны. Твор гучыць як песня жыццю, каханню, роднай прыродзе.

На перадапошнім годзе свайго жыцця пісьменнік скончыў «Чорны замак Альшанскі». Каб напісаць гэты твор, ён неаднойчы наведаў Нясвіж, Гальшаны і іншыя знакамітыя месцы Беларусі. Раман чытаецца з захапленнем, яго вострасюжэтныя падзеі вабяць нас у далёкія часы, прымушаюць перажываць за лёс ягоных герояў.

За сваю літаратурную дзейнасць Уладзімір Караткевіч узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Ён – лаўрэат літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа.

Памёр Уладзімір Караткевіч у 1984 годзе. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. На яго магіле звычайны вялікі камень пакрыты рознакаляровымі палоскамі, унізе ягоны роспіс і больш нічога. Тыя палоскі нагадалі мне аб няўрымслівым, бурлівым кантрасным жыцці пісьменніка. Такім ён і застаецца для нас – любы, харошы, таленавіты Уладзімір Караткевіч.

https://www.traditionrolex.com/8