Сталіца Палесся плануе пашыраць сувенірную прадукцыю

06.03.2014 - Новости

Сталіца Палесся плануе пашыраць сувенірную прадукцыю

Краязнаўцы і экскурсаводы Пінска спадзяюцца, што правядзенне Дажынак зменіць не толькі сацыяльна-эканамічную інфраструктуру горада, але якасна паўплывае на турыстычную сферу. Сталіцы Палесся неабходна пашыраць сувенірную прадукцыю, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Намеснік старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, аўтарка шэрагу выданняў пра Пінск Таццяна Хвагіна адзначае, што ў горадзе над Пінай умеюць вырабляць цікавыя сувенірныя рэчы, але неабходны якасна новы ўзровень:

Цудоўная крама «Паўлінка». Вельмі люблю тыя вышыванкі і ўсё, што робіць наша фабрыка. Але калі заціснуць на 2–3 квадратныя метры ўсё: і канфіскат, і тыя сувеніры, якія маюць дачыненне да Палесся і не маюць, – такі выгляд гэтай сувенірнай крамы не адпавядае. Мы былі ў турыстычных гарадах і ведаем, што там іх цэлыя вуліцы, адна крама цікавейшая за другую. І сам не ведаеш, як гэтыя грошы, тыя ж 100 долараў, вылятаюць на сувеніры.

Правядзенне абласнога гаспадарчага фэсту «Дажынкі-2014» і агульнанацыянальных «Дажынак-2015» прыцягне ў Пінск вялікую колькасць гасцей, турыстаў, і іх попыт на сувеніры, выданні, паштоўкі неабходна задаволіць. Падыход да гэтага пытання мусіць быць сур’ёзны, бо гэтая памяць пра Пінск застанецца ў людзей назаўжды, перакананыя краязнаўцы і экскурсаводы.

Пятро Савіч

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах