...Без суда і следства 77 год таму быў забіты Раман Скірмунт (1868—1939). Прэм’ер-міністр Беларускай Народнай Рэспублікі, сенатар Дзяржаўнай думы і польскага Сейма, лідар краёўцаў, мецэнат… шмат статусаў, а ўсё ж галоўны – Чалавек.

Беларускае «Радыё Рацыя» ўжо рабіла змястоўную публікацыю пра жыццё і дзейнасць гэтай постаці: Прэм’ер Беларусі, які не рызыкнуў стаць дыктатарам, але ж, пэўна, варта нагадаць некалькі фактаў, якія добра раскрываюць сутнасць нашага героя.

– Ва ўласным маёнтку Парэчча (цяпер вёска Парэчча Пінскага раёна) арганізаваў аўтобусны рэйс да Пінска, праклаў дарогу, праводзіў сельскагаспадарчыя кірмашы для заахвочвання сялян;

- выдаваў сялянам будаўнічы матэрыял на хаты ды сельскагаспадарчыя пабудовы, аказваў дапамогу пацярпелым у выніку пажару або іншага бедства;

– пры яго фабрыцы пабудавана 4 дамы на 90 кватэр і 4 інтэрнаты для несямейных. Аплачваў харчаванне, арэнду жылля, паслугі доктара ды шпіталь на 12 месцаў. Для дзяцей рабочых трымаў бясплатнае вучылішча, дзе навучалі грамаце і ткацтву;

– пабудаваў у Парэччы каталіцкі касцёл Сэрца Езуса (на жаль, не захаваўся) і праваслаўны храм Раства Багародзіцы;

– заклаў парк у англійскім стылі, сюды ён звозіў дрэвы і хмызнякі з Еўропы, ЗША, Расіі і Канады. Цяпер парк уяўляе сабой унікальны помнік прыроды;

– аказваў падтрымку беларускім выданням і нацыянальным арганізацыям, такім як газета «Наша Ніва» і партыя Беларуская Сацыялістычная Грамада;

– заклікаў аб’яднаць у межах новаўтворанай Беларускай дзяржавы ўсе этнічныя землі. Прасоўваў праект пабудовы паспяховай аграрнай краіны, бо быў перакананы ў неабходнасці выкарыстання зямельнага патэнцыялу Беларусі;

– узначаліў першы беларускі палітычны прадстаўнічы орган – Беларускі нацыянальны камітэт. Менавіта ад імя Старшыні БНК упершыню афіцыйна ўладным колам Расіі было выказана, што беларусы маюць нацыянальна-палітычныя інтарэсы ды патрабуюць аўтаноміі;

– 12 сакавіка 1917 года арганізаваў і правёў у Мінску Дзень нацыянальнага значка. Так пра мерапрыемства паведамлялі газеты: «На вуліцах горада прадаваліся значкі нацыянальных колераў Беларусі – чырвонага з белым. Упершыню забытая мова забытай беларускай вёскі дамінавала ўсюды: на вуліцах, у кавярнях, кінематографах… цэнтральнай падзеяй акцыі стаў шматлюдны беларускі мітынг пад старшынствам Рамана Скірмунта…»;

– спрабаваў кансалідаваць усе прабеларускія палітычныя сілы, на што не шкадаваў ані ўласных сілаў, ані грошай.

Дык чаму крымінальнае забойства, а не палітычнае?

Напрыканцы верасня 1939 года тэрыторыя Заходняй Беларусі апынулася занятай Чырвонай Арміяй у выніку пахода на Польшчу, якая з 1 верасня на заходніх рубяжах вяла барацьбу з нацыстамі. Падзел Польшчы быў прадугледжаны жнівеньскімі дамовамі паміж Берлінам і Масквой, вядомы пакт Молатава—Рыбентропа. Саветы ўсталёўвалі сваю ўладу, рыхтаваліся да далучэння Крэсаў (Заходняя Беларусь і Украіна ў складзе міжваеннай Польшчы). У першую чаргу пад рэпрэсіі трапілі ўрадоўцы, паліцэйскія, вайскоўцы ды леснікі, усе, хто меў зброю і адміністрацыйны рэсурс. За землеўладальнікаў і бізнесоўцаў бальшавікі ўзяліся ў снежні 1939 года, калі адбылося ўз’яднанне. Трагедыя ў Парэччы сталася ў кастрычніку.

Забілі Рамана Скірмунта тры мясцовыя жыхары, адзін з якіх нават атрымаў прыз падчас сельскагаспадарчага кірмашу, што ладзіў Раман Скірмунт. Такі лёс. Ніякай санкцыі на расстрэл не было, і памылкова называць іх бальшавісцкімі актывістамі. Юстын Ткачук, Пархiмчук (мянушка Салавей) і Iван Ляшчук – забойцы, якіх дагэтуль парэчанцы называюць гулякамі і выпівохамі. Яны былі ўпэўненыя, што новая ўлада прынясе ім рай на зямлі. Верагодна, Ткачук, Ляшчук і Пархімчук скарысталіся сітуацыяй.

Па-першае, за забойства землеўладальніка «сялянская ўлада» не пакарае. Па-другое, трэба ж паказаць лаяльнасць. Так званыя «актывісты» аказаліся звычайнымі рабаўнікамі. Пасля расстрэлу сцягнулі з Рамана Аляксандравіча добрыя боты і гадзіннік, гэта тое, што аднавяскоўцы бачылі ў злачынцаў. Магчыма, што сцягнулі яшчэ нешта.

Божы суд ці ўсё ж выпадкі?

Тры хлопцы, узяўшыя на душу вялікі грэх, памерлі хутка і незразумела ад чаго. Адзін задушыўся, другі раптоўна памёр, кажуць, сэрца спынілася, а трэці паміраў у пакутах, такая хвароба, што гніў пры жыцці. Што гэта? Пакаранне нябёсаў ці ўсё выпадкова, ужо не мае значэння, бо кожны атрымаў сваё.

Удзячныя ж вяскоўцы пахавалі Скірмунта на ўскрайку парка, які ён так рупліва закладаў. Магіла захавалася, і сцяжынка да яе ўсё большае…

Як магло быць інакш?

Скірмунта не трэба было папярэджваць пра надыход Саветаў, пра ўмовы ў краіне «працоўных і сялян», усё ён ведаў. Раман Аляксандравіч не пакінуў родную зямлю ні ў часы Першай сусветнай, ні ў ходзе Грамадзянскай вайны. Калі стала вядома, што бальшавікі ў Пінску, то сказаў вяскоўцам: «Цяпер я звычайны працоўны…». Сяляне казалі, каб з’ехаў, хаваўся, а ён хацеў паглядзець у вочы новай уладзе. Старажылы ўзгадвалі: «Ён хацеў так: Я буду рабіці, але трэба, каб прыйшло начальства… Ну, ідзіце, забірайце ўсё маё багацце. Но работайце. А я пасматру, як вы будзеце рабіць. Маладнякі шчэ ж вы, ніц не знаеце».

З савецкай уладай не сутыкнуўся, мясцовыя рабаўнікі зрабілі свой прысуд. Як напісаў гісторык Алесь Смалянчук, «забілі Рамана Скірмунта, забілі чалавека, які мог быць першым беларускім прэзідэнтам. І ён цалкам адпавядаў бы гэтай ролі, бо быў разумным і добра адукаваным, меў вялікі палітычны і жыццёвы досвед, не быў абцяжараны ідэалагічнымі догмамі, любіў Беларусь і шукаў у палітычнай дзейнасці не ворагаў, а сяброў». Дарэчы, гісторык рыхтуе кнігу пра жыццё і дзейнасць палітыка, каб пазнаёміць сучаснікаў з выбітным сынам Беларусі. Гэта будзе першае выданне поўнай біяграфіі прэм’ер-міністра БНР.

racyja.com