https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>У Камянецкім раёне, у Малых Мурынах, знішчаны помнік. Знішчана царква, гісторыка-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі, якая згодна Дзяржспісу датуецца 1760 годам. Колькі гнеўных водгукаў, калі талібы, ці баевікі Ісламскай дзяржавы руйнуюць помнікі! Пра гэта пішуць у газетах, паказваюць па тэлебачанні, у тым ліку па нашых дзяржаўных каналах. А тут зруйнавана царква, а колькі раней помнікаў, якія ў юрысдыкцыі РПЦ, зруйнавана ці сапсавана па ініцыятыве царкоўнікаў, і маўчанне. Літаральна пара паведамленняў на ўзроўні сацыяльных сетак.</strong></p>

Талібан даўно прыйшоў у Беларусь. Знішчаецца наша нацыянальнае багацце пры поўным патуранні дзяржаўных органаў, органаў праваахоўных. Гэта не пустыя словы. Ці ўзбуджана хоць адна крымінальная справа па фактах руйнавання спадчыны, ці яе неабгрунтаванага змянення? Ці хоць раз мясцовыя органы ўлады, Мінкульт, пракуратура, органы ўнутраных спраў зрэагавалі на падобныя факты адэкватна? Гісторыя пра гэта маўчыць.

Да нас прыйшоў талібан. І калі супраць гэтага талібана дзяржава не прадпрымае аніякіх эфектыўных захадаў, да нас прыйшоў талібан у законе. Адзінае, што мы можам, — не абмяжоўвацца размовамі на кухнях і ў сеціве, а дамагацца ад дзяржавы паставіць заслон на шляху знішчэння нашай спадчыны, на шляху штучнага нівелявання нашых культурных ландшафтаў.

Як мы гэта можам зрабіць? Ад Таварыства аховы помнікаў ужо накіравааны электронны зварот у абласную пракуратуру, пойдзе і пісьмовы. Дык падтрымайце! Пішыце такія ж звароты і дасылайце. Пакажыце, што нам, грамадскасці, не ўсё роўна, што мы зацікаўлены ў захаванні свайго нацыянальнага багацця, свайго нацыянальнага падмурка.

Тым больш што напісаць трэба толькі два-тры абзацы, а гэта, мяркуем, зусім няцяжка. А як пісаць, куды пісаць, то самі паглядзіце. Прыклад апублікаваны.

1

https://www.traditionrolex.com/8