https://www.traditionrolex.com/8
<p>6 снежня 2013 г. а 17-й гадзіне ў <a href="http://www.histmuseum.by/be/content/238">Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь</a> адкрываецца выстава <b>«Банк БелВЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў»</b>. Выстава арганізавана Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле адкрытага акцыянернага таварыства «Белзнешэканамбанк».</p>

Выстава ўяўляе сабой прэзентацыю шэрага музейных калекцый і мае на мэце прыцягненне ўвагі да пытанняў захавання, вывучэння і папулярызацыі збору музея, а таксама ўдзелу фінансавых структур у працэсах яго фарміравання і прадстаўлення культурнай грамадскасці. Экспазіцыя, цалкам пабудаваная на фондавых матэрыялах, асобна акцэнтуе тыя нацыянальныя каштоўнасці, якія набыты ААТ «Банк БелВЭБ» у рамках партнёрства з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і атрымалі новае жыццё – музейнае.

На выставе прадстаўлены прадметы з 26-ці фондавых калекцый, сярод якіх калекцыя археалогіі, каштоўных металаў  і камянёў, скарбаў, нумізматыкі, іканапісу, музычных інструментаў, выяўленчага мастацтва, нацыянальнага касцюма, зброі і інш.

Комплекс унікальных для Беларусі археалагічных артэфактаў экспануецца ўпершыню. Нумізматычная калекцыя прадстаўлена манетамі краін Азіі, Заходняй Еўропы. Унікальная манета ВКЛ пенязь канца XIV – пачатку XV ст. набыта для музея на сродкі ААТ «Банк БелВЭБ» у 2010 г., гэтаксама як карта ВКЛ 1616–1630 гг., калекцыя язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў беларускага паходжання X–XVII стст.

На выставе прадстаўлены вырабы маскоўскай фабрыкі брыльянтавых, залатых  і срэбных вырабаў І. Хлебнікава. У 2013 г. у музейны збор паступілі падсвечнікі, вырабленыя ў XVIII ст. у майстэрні Барбедзьена (Францыя). Калекцыя фарфору прэзентуе асобныя прадметы з Ордэнскага сервіза, вырабленага на Імператарскім фарфоравым заводзе ў С.-Пецярбургу, знакаміты завод М. Кузняцова прадстаўлены вазай канца XIX ст. Сярод шэдэўраў калекцыі выяўленчага мастацтва – партрэт В. Багдановіча, выкананы Л. Сляндзінскім у 1891 г. Творчасць мастака XIX ст. Ю. Азямблоўскага ўпершыню прадстаўлена на выставе літаграфіямі з відамі Вільні.

Гордасць калекцыі музычных інструментаў – скрыпка Джавані  Паола Маджыні 1596 г. Адзін з раздзелаў  калекцыі складаюць інструменты  работы беларускіх народных умельцаў, сярод якіх знакаміты майстар  В. Пратасевіч.

Музей валодае калекцыяй тканых паясоў, сярод якіх вялікую мастацкую  каштоўнасць уяўляе пояс, выраблены  на Слуцкай мануфактуры ў другой палове XVIII ст. і перададзены з Чарнігаўскага  дзяржаўнага гістарычнага музея ў 1961 г. Народны касцюм як вынік шматвекавых працэсаў развіцця матэрыяльнага і духоўнага – яскравая з’ява нацыянальнай культуры. У экспазіцыю ўвайшлі ўзоры традыцыйнага жаночага адзення, прывезеныя з экспедыцый 1980-х гг.

https://www.traditionrolex.com/8