Сумесная беларуска-літоўская выстава пра паўстанне 1863 г. адкрыецца ў Гродне

14.11.2013 - Новости

Сумесная беларуска-літоўская выстава пра паўстанне 1863 г. адкрыецца ў Гродне

14 лістапада ў 16.00 у Старым замку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Паўстанне 1863 г.: асобы, імёны, гісторыі” (Да 150-годдзя паўстання 1863 г.), дзе будуць прадстаўлены каштоўныя экспанаты з музейных збораў Літвы і Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

150 год таму назад на землях Беларусі, Літвы і Польшчы адгрымелі баі паўстання 1863-1864 гг., асноўнай мэтай якога было аднаўленне былой Рэчы Паспалітай у выглядзе федэрацыі свабодных народаў краю. Пра гэта абвяшчалі лозунгі паўстання: “За нашу і вашу свабоду!”, “Божа, збаў Айчыну!”.

Паражэнне паўстання мела драматычныя вынікі. Сотні ўдзельнікаў паўстання загінулі, былі пакараны смерцю адпраўлены ў ссылку. Аднак царскі ўрад пад уплывам паўстанцкага руху быў вымушаны пайсці на значныя саступкі сялянам, ліквідаваўшы на беларускіх землях усе перажыткі прыгоннага права. Удзельнікамі паўстання, або тымі, хто дапамагаў паўстанцам, былі многія дзеячы беларускай культуры: паэты Францішак Багушэвіч і Альгерд Абуховіч, мастакі Напалеон Орда і Міхал Андрыёлі і інш.

Выстаўка “Паўстанне 1863 г.: асобы, імёны, гісторыі”, прадастаўленая Шаўляйскім музеем “Аўшрос” (Рэспубліка Літва) – гэта спроба расказаць аб паўстанні праз жыццёвыя гісторыі яго ўдзельнікаў, таму што паўстанне – гэта не толькі барацьба, але і перажыванні, надзеі, страты. Выстаўка запрашае паблукаць па стылізаваных лабірынтах лесу, які з’яўляецца сімвалам месца, дзе разгортваліся асноўныя падзеі паўстання, дзе перакрыжаваліся чалавечыя лёсы.

На гэтай выстаўцы прадстаўлены каштоўныя экспанаты з музейных збораў Літвы і Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.

Экспануюцца фотаздымкі паўстанцаў 1863 г., якія захоўваюцца ў Шаўляйскім музеі “Аўшрос”.

Некаторыя фотаздымкі зроблены яшчэ да паўстання, іншыя – падчас паўстання, на некаторых – людзі сфатаграфаваны па дарозе ў ссылку ці ў месцы пасялення. Прадстаўлена зброя паўстанцаў, у тым ліку каса, знойдзеная на месцы баёў у лясах Мядзяйкяй (Біржанскі раён), вырабы зняволеных і ссыльных. Унікальны экспанат – сцяг атрада паўстанцаў пад кіраўніцтвам Повіласа Шымкявічуса са збору краязнаўчага музея г. Кяльме. Прадстаўлена кніга для імшы ,,Missale Romanum“, якая належала аднаму з кіраўнікоў паўстання – Антанасу Мяцкявічусу, рукапіс успамінаў віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва. Батальнымі сцэнамі ўражваюць малюнкі “Lituania” (1864-1866) і “Polonia” (1863) польскага мастака Артура Гротгера.

З музейнага збору ГДГАМ экспануюцца дзённік паўстанца, чапец жонкі Тэадора Нарбута – ссыльнай Крысціны Остык-Нарбут, пячаткі паўстанцкіх арганізацый, рыштунак і ўзбраенне.

Партнёры выстаўкі: Літоўскі мастацкі музей, Тракайскі гістарычны музей, музей Кедайнскага краю, музей Біржанскага краю “Села”, краязнаўчы музей горада Панявежыса, краязнаўчы музей горада Укмярге, Жэмайційскі музей “Алка”, музей Рокішскага краю, музей Налшя, музей Кяльмскага краю,

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь Литва


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах