Суполка «Берасце старадаўняе» прапануе стварыць новыя турыстычныя машруты

12.11.2013 - Новости

Суполка «Берасце старадаўняе» прапануе стварыць новыя турыстычныя машруты

На праектным попрышчы «Берасце старадаўняе» – аб’яднанне новае. Гэтая грамадска-культурная кампанія была створана ў чэрвені 2013 падчас творчай майстэрні ў БрДУ імя А.С. Пушкіна. Асноўная мэта членаў суполкі – узнаўленне гістарычнага мінулага нашага горада, вызнанне новых фактаў, сумесная з уладамі горада праца над аднаўленнем гістарычных помнікаў і вынаходжанне новых цікавых месцаў, якія могуць увайсці ў новую турыстычную карту, паведамляе "Вечерний Брест".

Гэтыя і шматлікія іншыя пытанні былі разгледжаны на двухдзённым круглым стале, які адбыўся ў мінулыя выхадныя ў БрДУ і ў гарадскім Доме культуры. Першы дзень быў больш афіцыйным: арганізатары суполкі падзяліліся з прысутнымі мэтамі і напрамкамі работы, пасля чаго выкладчыкі ўніверсітэта і краязнаўцы падзяліліся сваімі навуковымі здабыткамі. Пасля перапынку пачалася актыўная праца ў студэнцкіх групах: патрэбна было вынайсці найбольш патрабаваныя напрамкі дзейнасці, каб на наступны дзень прадставіць нейкі канкрэтны праект. Гэта і было свайго рода хатнім заданнем.

У ГДК народу прыйшло менш, але праца атрымалася больш прадуктыўнай. Акрамя непасрэдна «хатніх» праектаў удзельнікі круглага стала засяродзілі ўвагу на магчымых перашкодах у атрыманні інфармацыі і рэалізацыі задумак. Але арганізатары суполкі Юрый Сальнікаў і Віктар Клімус заверылі: з мясцовымі ўладамі ўсё ужо зацверджана. Гарвыканкам гатовы разгледзець прапановы «пушкінскіх» выкладчыкаў і студэнтаў, засталося толькі перайсці ад слоў да справы. Па выніках круглага стала ўдзельнікі суполкі вырашылі засярэдзіць сваю ўвагу на некалькіх галоўных напрамках. Першы з іх – візуалізацыя гістарычнага мінулага Берасця. Гэта могуць быць і нейкія інфармацыйныя стэнды, і бігборды, і пэўныя выявы ў бронзе. Асноўнае патрабаванне – устаноўка іх на тых месцах, якія яны адлюстроўваюць. Другі напрамак дзейнасці – стварэнне інфармацыйных кейсаў па асобным падзеям у гісторыі горада. І, нарэшце, самая амбітная мэта – стварэнне інтэрактыўнай гісторыка-турыстычанай карты горада, якая дазволіць пралажыць больш турыстычных маршрутаў, якія будуць цікавыя не толькі для гасцей горада, але і для саміх берасцейцаў.

Дарэчы, суполка «Берасце старадаўняе» з задавальненнем будзе дзяліцца інфармацыйнымі здабыткамі з усімі зацікаўленнымі асобамі ці арганізацыямі. Бо яе галоўная мэта – захаваць гісторыю. А для гэтага патрэбны вельмі вялікія намаганні.

Дмитрий Шиферштейн

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах