Таццяна Хвагіна: «Парэчча – гэта ўнікальны пінскі куточак»

17.12.2014 - Новости

Таццяна Хвагіна: «Парэчча – гэта ўнікальны пінскі куточак»

На Піншчыне, у Парэччы, паркавы і рэшткі прамысловага комплексу прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі, польскага сенатара Рамана Скірмунта знаходзяцца пад асобай увагай, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Гэта перспектыўнае месца для турызму. Распрацаваны план па ператварэнні вёскі ў гісторыка-культурны цэнтр.

Але бракуе фінансаў, каб пабудаваць неабходныя турыстычныя аб’екты і правесці рэстаўрацыю гістарычных помнікаў.

«Парэчча – гэта ўнікальны пінскі куточак», – кажа намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна:

– У справе турыстычнай, у справе экскурсійнай ёсць такое святое правіла – ёсць лакалізацыя падзей. Калі пэўныя падзеі адбываліся тут, то, значыць, толькі тут мы пра гэта і размаўляем. Калі ёсць што паказаць, значыць мы паказваем аб’ект. Выдатны аб’ект турыстычны – гэта Парэчча.

Пошукі магчымасцяў, каб рэалізаваць план, працягваюцца. Не выключаецца варыянт прыцягнення прыватных інвестыцый альбо рэалізацыі міжнародных праектаў.

Пятро Савіч

Рубрики: Достопримечательности Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах