The Guardian: Беласток лепшы за Вену, Варшаву і Прагу

31.07.2014 - Новости

The Guardian: Беласток лепшы за Вену, Варшаву і Прагу

Брытанская газета The Guardian апытала жыхароў 79 гарадоў па ўсёй Еўропе, апытанне датычыла розных аспектаў жыцця. Рэспандэнтаў пыталі пра ўзровень медычнага абслугоўвання, узровень бяспекі і чысціні ў горадзе, паведамляе racyja.com / poranny.pl.

Беласток стаў лепшым з польскіх гарадоў у агульнай ацэнцы і заняў 19 месца з 79 еўрапейскіх гарадоў. У гэтай катэгорыі ён апярэдзіў такія польскія гарады, як Варшава, Кракаў і Гданьск. За Беластокам апынуліся такія еўрапейскія мегаполісы, як Вена, Барселона і Прага.

Найлепш у Беластоку выглядае сітуацыя з чысцінёй паветра. У гэтай катэгорыі горад апынуўся на 4 месцы, апярэдзіўшы ўсе польскія гарады.

З гледзішча чысціні Беласток займае 5 месца – гэта таксама найлепшы паказчык сярод польскіх гарадоў.

У гэтай катэгорыі за Беластокам апынуліся Лондан, Стакгольм і Барселона. Калі справа даходзіць да ўзроўню бяспекі, то тут сталіца Падляшша на 15 месцы; таксама 15 месца ў катэгорыі адукацыя. Стан вуліц/будынкаў забяспечыў 17 месца.

Рубрики: Рейтинги

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах