https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>6 жнiўня ў Залессі Смаргонскага раёна адбудзецца традыцыйнае свята «Залессе запрашае сяброў!»</strong></p>

На гэты дзень запланаваныя спеўны і вясёлы, смачны і майстровы, гульнёвы і гандлёвы «Залескі кірмаш», а таксама шэраг іншых цікавых мерапрыемстваў. Пачатак свята ў 12.00 на пляцоўцы каля сядзiбы М.К. Агiнскага.

У праграме:

– выступленне артыстаў і танцораў, мясцовых творцаў і замежных гастралёраў;

– міжнародны пленэр «Па мясцінах натхнення» – мастакі, што малююць залескія краявіды ды на ўзнагароды маюць віды;

– выстава-продаж народных майстроў – кожны цуд рукатворны прадставіць гатоў;

– праца падворка «Залескі куток», дзе гульняў багата і сала шматок;

– прэзентацыя аграсядзіб Смаргонскага раёна, што гасцей прыняць гатовы ў межах турыстычнага сезона;

– прэзентацыя грамадскай суполкі «Смаргонь франтавая» – гісторыя Першай сусветнай вайны для вас ажывае;

– экскурсіі ў музей-сядзібу М.К. Агінскага, дзе сям’я гаспадара сядзібы сустракае і ў эпоху слыннага кампазітара гасцей запрашае;

– праца гандлёвых радоў, дзе багата каўбас ды агуркоў, вады і квасу, баранак ды хлеба на кожныя густ ды патрэбу;

– гульні ды забавы для дзяцей – вязіце, бацькі, іх на свята хутчэй;

– спартыўныя гульні для народа – для асілкаў асалода.

kraj.by

https://www.traditionrolex.com/8