Турфірмы: беларусы баяцца ехаць у адпачынак праз Кіеў

19.03.2014 - Новости

Турфірмы: беларусы баяцца ехаць у адпачынак праз Кіеў

Толькі ў адной турфірме ўжо траціна са 100 чалавек адмовілася ад паездкі ў Крым, уладальнікі прыватных дамоў супакойваюць: «зялёных чалавечкаў няма».

Узброеныя людзі ў Крыме напужалі беларускіх турыстаў. Са 100 чалавек, якія яшчэ ў студзені забраніравалі месцы, ўжо траціна забрала грошы назад, расказваюць Еўрарадыё ў турфірме «Алые паруса»:

«Браніравалі яшчэ са студзеня. На сёння 30 % з іх адмовіліся. Гэта з дзецьмі. Астатнія пакуль чакаюць. Пры гэтым у Заходнюю Украіну едуць. Наконт Крыма пытаюцца, просяць замяніць на расійскі Краснадарскі край, браніруюць таксама ўкраінскую Адэскую вобласць».

Таксама замест Крыма збіраюцца ў Балгарыю і гатовыя пераплачваць, даводзяць у турфірме.

Баяцца ехаць нават у Кіеў, скардзяцца ў турфірме «Магелан». Адтуль танней ляцець у Балгарыю і Турцыю.

“Вылеты адтуль для беларусаў актуальныя. Турцыя, Егіпет, Эміраты — з Кіева танней ляцець. Але людзі пужаюцца. З забраніраваных тураў палова ўжо адмовіліся. Абстаноўка такая з-за навін”, — тлумачаць мне ў турфірме.

“40% усіх, хто раней прыязджаў — гэта беларусы былі. Цяпер тэлефануюць, пішуць, цікавяцца, як у нас настроі. Кажуць, што паедуць праз Расію. Бо баяцца, што абрабуюць па дарозе”, — расказвае Еўрарадыё ўладальнік міні-гатэля ў крымскім Кактэбелі Сяргей.

За койкамесца ў сезон просіць 6 долараў за суткі. Абяцае, што “зялёных чалавечкаў”(расійскіх ваенных) у Кактэбелі няма: усё спакойна. Падзенне коштаў Сяргей не прагназуе, але прызнае: “Большасць турыстаў прыязджала з Украіны”.

У Прыветным, што недалёка ад Судака кошты на жыллё пакуль не паніжалі: тут чакаюць расійскага рубля.

“Абяцалі ж рубель уводзіць… У чэрвені дом будзе каштаваць 50 долараў за дзень. Беларусы тэлефануюць, цікавяцца, але пакуль думаюць”, — расказвае мне ўладальніца дома ў Прыветным Святлана. Яна таксама абяцае спакой і адсутнасць “зялёных чалавечкаў”.

А ў фобіях турыстаў вінаваціць СМІ.

Альтэрнатывай Крыму могуць стаць Балгарыя і Румынія, кажа рэдактар газеты “Турызм і адпачынак” Лілія Кобзік:

“Турфірмы гатовыя працаваць з Крымам, як з расійскім, так і з украінскім. Але дарога выглядае небяспечнай. Для абыходу гэтага напрамку найперш паўстае Балгарыя, турфірмы прапануюць нават аб’езд Украіны. Ёсць яшчэ Румынія, некалькі гадоў таму гэты напрамак прызнавалі танным па сервісе, але могуць быць варыянты”.

Павышэння коштаў на альтэрнатыўных Крыму курортах Лілія Кобзік пакуль не прагназуе, бо частку пуцёвак ужо прадалі на раннім браніраванні. І прыводзіць статыстыку: “Летась у Крыме адпачывалі ад 300 да 400 тысяч беларусаў”.

Рубрики: Безопасность

Страны: Беларусь Украина


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах