<div><font face="tahoma" size="2">    Серыя здымкаў К. Дэамброзіс, прысвечаных Мералу, з'яўляецца выдатным сведчаннем кахання і павагі да невялікага кутка Францыі, яны перадаюць побыт і характар яго жыхароў. Прыгледзьцеся ў гэтыя асобы, у гэтыя краявіды, і вы са здзіўленнем убачыце, наколькі яны падобныя на асобы нашых вяскоўцаў, на пейзажы нашай глыбінкі. Карын Дэамброзіс прыадчыняе нам дзверы ў свет французскай глыбінкі. Сардэчна запрашаем у Мерал!</font></div>

Карын Дэамброзіс – вядомы французскі фатограф, няштатны супрацоўнік аддзела антычнасці Луўра, удзельнік шэрагу праектаў і выстаў у Францыі, Іспаніі, Бельгіі і ЗША. Беларускаму гледачу будзе цікава пазнаць, што К. Дэамброзіс з'яўляецца рэзідэнтам знакамітага «Вулля», дзе пачыналі сваё ўзыходжанне да славы нашы знакамітыя суайчыннікі – Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Цадкін і іншыя.

    Выстава Карын Дэамброзіс у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь – першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы. 
    
30 чэрвеня а 15-й гадзіне, напрыканцы працы выставы, адбудзецца майстар-клас спадарыні Карын Дэамброзіс па тэме музейнага фатаграфавання.