https://www.traditionrolex.com/8
<p>У межах кампаніі «Будзьма!» на сядзібе ТБМ адбудзецца прэзентацыя новай кнігі доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча «Краіна Пагранічча».</p>

Выбраныя эсэ, рэпартажы, публіцыстыка, навукова-папулярныя працы, створаныя за апошнія тры дзесяцігоддзі і аб’яднаныя агульнай тэмай гісторыі Краіны Пагранічча, якая сёння называецца «Беларусь». Частка прац публікуецца ўпершыню.

Па тэкстах, укладзеных у храналагічным парадку, можна заўважыць, як эйфарыя свабоды ў беларускім грамадстве пачатку 90-х гадоў ХХ ст. зноў змяняецца настроем на будзённую працяглую працу мацавання нацыянальнай тоеснасці…

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 16 студзеня 2015 г. (пятніца) у 17.00 гадзін. Аматары літаратуры і гісторыі будуць мець мажлівасць задаць аўтару пытанні.

https://www.traditionrolex.com/8