Турысты шукаюць кенгуру ў Аўстрыі, а фанаты блытаюць Будапешт з Бухарэстам

06.11.2013 - Новости

Турысты шукаюць кенгуру ў Аўстрыі, а фанаты блытаюць Будапешт з Бухарэстам

Еўрарадыё сабрала еўрапейскія турыстычныя ляпы.
 

Нядаўна Еўрарадыё распавядала аб планах еўрапейскіх краін прыцягваць больш багатых турыстаў з Кітая. Але, як высветлілася, часам кітайцы не ведаюць, куды едуць, і блытаюць Швецыю са Швейцарыяй. Каб пазбегнуць блытаніны, консульствы гэтых краін у Шанхаі пачалі іміджавую кампанію. Як піша навінавы партал 20 Minuten, кітайцам прапануецца з гумарам намаляваць адрозненні дзвюх краін.

«Конкурс мае шмат клішэ: Швейцарыя краіна банкаў і дарагіх гадзіннікаў, а Швецыя гэта фрыкадэлькі і мэбля ІКЕА. Пераможца конкурсу атрымае 12-дзённую паездку ў абедзве краіны»,піша 20 Minuten.

Крыніца: spiegel.de

Наступная краіна, якая мае сур’ёзныя праблемы з міжнароднай ідэнтыфікацыяй, — Чэхія. Здавалася б, 20 гадоў незалежнасці, а таксама славутыя імёны пісьменніка і палітыка Вацлава Гавела, рэжысёра Мілаша Формана і хакеіста Яраміра Ягра зрабілі краіну пазнавальнай. Апынулася, што не. Красавіцкі тэракт у Бостане і меркаваны «чачэнскі след» выклікалі гнеў амерыканскіх інтэрнаўтаў у бок… Чэхіі.

«Калі я ўпершыню гэта пабачыў, я не мог у гэта паверыць», – кажа Дэвід Крэйчы, аднаклубнік Ягра ў «Бостан Бруінз». – Як гэтыя людзі маглі так пераблытаць? Я думаю, што яны ніколі не хадзілі ў школу».

Суседнюю з Чэхіяй Аўстрыю дык увогуле блытаюць з зялёным кантынентам, Аўстраліяй. Менавіта таму еўрапейская краіна запусціла кампанію «Няма кенгуру ў Аўстрыі» – плакаты з адпаведным лозунгам можна часта пабачыць на аўстрыйскіх вуліцах.

Тым часам ад BBC дасталася і Аўстрыі, і Чэхіі, калі брытанскі канал у дакументальным фільме перад Еўра-2012 пераблытаў месцамі краіны. На карце ў тым жа фільме Сербію назвалі Югаславіяй.

Дарэчы, у футболе блытаніна з назвамі краін і гарадоў — не рэдкасць. У той жа Чэхіі ў 2008-м на праграмцы перад матчам з Літвой надрукавалі латвійскі сцяг. Гімн на стадыёне ўключылі таксама латвійскі. Прыбалтыйскія краіны нядаўна пераблытала і група фанатаў з Босніі і Герцагавіны, якія прыляцелі ў Рыгу на матч сваёй зборнай супраць… Літвы.

«Калі мы прызямліліся, паўсюль было даволі ціха, нідзе не было чуць нашых фанатаў. Мы запыталіся ў мінакоў па-англійску, куды нам ісці, каб патрапіць на стадыён. Мы сказалі, што прыляцелі з Босніі, але яны толькі пасмяяліся і сказалі, што мы вельмі далёка ад стадыёна», – кажа фанат-няўдачнік з Босніі.

А летась свае «геаграфічныя веды» прадэманстравалі каля 400 фанатаў «Атлетыка» з Більбаа. Замест Бухарэста, дзе праводзіўся фінал Лігі Еўропы з удзелам іх каманды, яны прыехалі ў Будапешт. Зразумеўшы памылку, яны яшчэ паспрабавалі дабрацца да румынскай сталіцы (каля 820 кіламетраў), але не паспелі.

Зміцер Кустоўскі


Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах