Турыстычная вёска эпохі неаліту з’явіцца ў Ваўкавыскім раёне

09.03.2014 - Новости

Турыстычная вёска эпохі неаліту з’явіцца ў Ваўкавыскім раёне

Спецыяльна для гэтага на тэрыторыі аднаго з мелавых кар’ераў старога радовішча Рось абрана пляцоўка, на якой пабудуюць вялікі турыстычны кемпінг, паведамляе «Рэспублiка».

Наведвальнікам тут прапануюць акунуцца ў атмасферу першабытнай вёскі: пажыць у хацінах таго часу, здабыць агонь, зляпіць з гліны посуд і нават адправіцца ў паляванне на маманта. У планах – стварыць макет шахты, дзе турысты змогуць самастойна здабыць крэмень.

– Пабудаваць аб’ект – палова справы, – кажа каардынатар праекта Дзяніс Ваканаў. – Яго неабходна забяспечыць прафесійным і творчым калектывам энтузіястаў, з дапамогай якіх ён стане запатрабаваным у галіне турыстычнага сэрвісу і паслуг.

Плануецца, што вёска эпохі каменнага веку прыме першых наведвальнікаў ужо праз чатыры гады. 

Рубрики: Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах