В Молодечно разработали новый туристический маршрут по местам сражений Первой мировой войны

13.03.2014 - Новости

В Молодечно разработали новый туристический маршрут по местам сражений Первой мировой войны

Спецыялісты Маладзечанскага рэгіянальнага турыстычнага цэнтра распрацавалі экскурсійны маршрут па месцах праходжання лініі фронту Першай сусветнай вайны. У час экскурсіі аматары гісторыі наведаюць Вілейку, Заброддзе і Смаргонь, убачаць акопы і іншыя абарончыя збудаванні, наведаюць пахаванні салдат, пачуюць цікавы аповед пра падзеі, што разгортваліся тут сто гадоў таму, паведамляе «Маладзечанская газета».

Дапамогу ў распрацоўцы маршруту аказалі супрацоўнікі Вілейскага і Смаргонскага краязнаўчых музеяў. Асобая ўдзячнасць таксама Барысу Барысавічу і Валянціне Пятроўне Цітовічам, якія ў вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна стварылі мемарыял, прысвечаны Першай сусветнай вайне.

Мяркуецца, што маршрут будзе запатрабаваны як жыхарамі нашай краіны, так і замежнымі турыстамі, у першую чаргу – грамадзянамі Расіі, Польшчы і Германіі.

– Сёлета спаўняецца 100 гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны. На тэрыторыях сучасных Вілейскага і Смаргонскага раёнаў разгортваліся самыя кровапралітныя ваенныя аперацыі. Варта ўспомніць, напрыклад, ліквідацыю Свянцянскага прарыву (верасень – кастрычнік 1915 года) або гераічную абарону Смаргоні. Рускія войскі ўтрымлівалі гэты горад 810 дзён – з верасня 1915 па люты 1918 года. Закранула рэгіён і Нарачанская наступальная аперацыя, калі ў сакавіку 1916 года за дзесяць дзён на беларускай зямлі загінулі больш як 75 тысяч салдат царскай арміі. На Маладзечаншчыне базіраваліся расійскія часці тылавога забеспячэння. Раён моцна пацярпеў ад нямецкіх газавых атак, – патлумачыла дырэктар рэгіянальнага турыстычнага цэнтра Л. М. Бруяка.

Першая сусветная вайна працягвалася з 28 ліпеня 1914 па 11 лістапада 1918 года. Яе ахвярамі сталі 2,7 мільёна падданых Германіі, 1,8 – Расіі, 1,9 – Францыі, 1,8 – Аўстра-Венгрыі, 1 мільён – Вялікабрытаніі. Па дадзеных Міністэрства абароны Беларусі, сёння на дзяржаўным уліку ў нашай краіне знаходзіцца 137 воінскіх пахаванняў тых часоў.

Алег БЯГАНСКІ

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах