<p>Некаторыя звязваюць гэта з пераменай курса даляра і з сезонавымі зменамі. Апрача гэтага на змены ў колькасці кліентаў паўплывае новая пастанова, згодна з якой забаронена прымаць у кліентаў валюту, паведамляе <a href="http://www.racyja.com/ekanomika/turystychnyya-firmy-garodni-z-za-kryzis/"><strong>Беларускае Радыё Рацыя.</strong></a></p>

Сітуацыю каментуе дырэктарка турыстычнай фірмы “Дон Кіхот” Святлана Якімава:

- У большай ступені гэта закране тых тураператараў, якія да этага мелі валютную рэцэнзію, бо іх было не шмат, літаральна на пальцах адной рукі можна было пералічыць гэтыя фірмы – у нас у Гародні, прынамсі. Іх гэта датычыца ў першую чаргу. А фірмы, якія валютнай ліцэнзіі не мелі, як мы, як разлічваліся ў беларускіх рублях, так і будзем разлічвацца зараз. А вось тураператарам будзе цяжка патлумачыць сваім заходнім партнёрам, як яны будуць аплочваць ім гатэлі ды іншае рабіць.

Курс даляра і еўра таксама паўплываў на турыстычныя фірмы Гародні. яны ў новых умовах працы ледзь выжаваюць. Частка з іх пераяджае у меньшыя офісы, другія скарачаюць колькасць супрацоўнікаў, трэція замест дарагіх тураў у экзатычныя краіны прапануюць падарожжы па Беларусі.