Турызм ратуе эканоміку Еўрасаюза

15.02.2014 - Новости

Турызм ратуе эканоміку Еўрасаюза

Такія высновы вынікаюць са справаздачы Еўракамісіі. У той жа час пра айчынны турызм эксперты выказваюцца з сумневам, паведамляе Euroradio.

Згодна з даследаваннем Eurobarometer, якое праводзіцца Еўрапейскай камісіяй, турызм з’яўляецца рухаючай сілай эканомікі ў ЕС. Гэта акурат тая сфера, якая ўзмацнілася падчас крызісу, і такі трэнд працягнецца і сёлета.

“Як еўракамісар, адказны за турызм, я не магу схаваць свайго энтузіязму. Стаўленне еўрапейцаў да вандровак прыкмета надзейнай і выбітнай прадукцыйнасці ў сектары турызму”, — заявіў еўрапейскі камісар па пытаннях прамысловасці і прадпрымальніцтва Антоніа Таяні.

Згодна з даследаваннем, летась 38% жыхароў ЕС праводзілі свой адпачынак у іншых краінах саюза. Агулам за год турысты правялі ў гатэлях і хостэлах 2,6 мільярда начэй. А топ-5 самых наведвальных краін Еўрасаюза ўключае Іспанію, Францыю, Італію, Германію і Аўстрыю.

Спрабуем даведацца, ці можа беларускі турызм дасягнуць маштабаў нашых суседзяў і прыносіць істотныя сумы ў бюджэт краіны. Рэдактар выдання “Туризм и отдых” Лілія Кобзік займае даволі скептычную пазіцыю. Паводле яе слоў, тая ж Грэцыя змагла выкарыстаць свае прыродныя магчымасці і развіць турызм, які цяпер і выцягвае краіну падчас эканамічных складанасцяў. А мы — не.

Лілія Кобзік: “Мы як бы не падрыхтавалі нейкую канцэпцыю, само разуменне турызму пад тое, што мы маем. Няма, па-першае, агульнага разумення, куды і як развіваецца краіна”.

Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што патэнцыял, хутчэй, ёсць. Але пакуль што дзяржбюджэт з турыстычнай сферы амаль нічога не атрымоўвае.

Сяргей Чалы: “На сённяшні момант гэта практычна ніяк не з’яўляецца чымсьці сур’ёзным. Праблема даволі-такі сур’ёзная. Тым больш што ў нас няма ўяўлення, які вобраз мы будзем прадаваць на знешнія рынкі. Пакуль я разумею, што асаблівай ідэі няма”.

Ці, можа, хуткі чэмпіянат свету з новымі гатэлямі і інфраструктурай зробіць нашу краіну больш спрыяльнай для замежнікаў? Таксама не факт. Сваім меркаваннем дзеліцца Лілія Кобзік:

“На беларускім узроўні так, нейкі рэзананс будзе, нейкі фідбэк на попыт зусім іншай публікі будзе. Але казаць пра эфекты, пра якія марылі і казалі 4 гады таму, калі даведаліся пра чэмпіянат, немагчыма. Разумееце, дзяржава нічога не зрабіла, каб прыцягнуць сюды турыстаў. Трэба было над гэтым працаваць: больш рэкламы і больш новых поглядаў”.

Нагадаем, паводле дадзеных Белстата, у 2012 годзе Беларусь наведалі 118 тысяч турыстаў, што, на думку Ліліі Кобзік, з’яўляецца ганебнай лічбай. Прычым больш за 94 тысячы з іх — расіяне. Акрамя адсутнасці вышэй узгаданай інфраструктуры для турыстаў, візіты замежнікаў у нашу краіну ўскладняе і візавы бар’ер.

Рубрики: Тенденции

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах