«Тызенгаўз» аднавіў працу

27.09.2014 - Новости

«Тызенгаўз» аднавіў працу

Гарадзенская галерэя «Тызенгаўз» аднавіла працу выставай мінскага мастака  Васіля Пешкуна. Прадстаўнік школы маладых мастакоў прадставіў у скляпеннях былой «Крывой афіцыны» больш дзвюх дзясяткаў прац. Тут прадстаўлены і нацюрморы, і пейзажы, і гараденскія вуліцы, і Браслаўскія азёры.

Пра свае працы аўтар распавядае Беларускаму Радыё Рацыя:

– Краявіды я выставіў менавіта беларускія. Гэта Гомельшчына і ваш родны горад – Гародня. Я быў два разы тут на пленэры. У мінулым годзе і ў пазамінулым я маляваў Новы Замак, вуліцу каля вакзала з відам на касцёл.

Па словах мастака, гэтая выстава будзе цікавая любому аматару мастацтва, незалежна ад узросту.

Экспазіцыя будзе працаваць да сярэдзіны кастрычніка.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах