У Іванаўскім раёне ствараюць музейны комплекс Напалеона Орды

16.04.2014 - Новости

У Іванаўскім раёне ствараюць музейны комплекс Напалеона Орды

У Варацэвічах ужо сёмы год працуе карцінная галерэя, якая стане адной з частак комплексу, але паўнавартасны музей толькі пачаў паўставаць. Рэалізоўваць грандыёзны праект атрымоўваецца з фінансавай дапамогай праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна 2007–2013» і з выдаткаў дзяржаўнага бюджэту, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

За будаўніцтвам пільна сочаць у Берасцейскім аблвыканкаме, бо музей Напалеона Орды мае стратэгічнае значэнне: ён мусіць стаць культурнай адметнасцю рэгіёна. Кансультацыйную падтрымку аказваюць партнёры па праекту з польскага горада Лосіце. Працы павінны быць завершаныя ўвесну 2015 года. Імя Напалеона Орды на Берасцейшчыну пачало вяртацца ў канцы 1980-х гадоў. Сведка тых падзей Надзея Яхімук узгадвае, што гэта адбылося выпадкова, калі ў рукі трапіла польская энцыклапедыя:

– Так атрымалася, што Надзея Іванаўна Раманюк у адной з энцыклапедый прачытала сціслыя звесткі, што Напалеон Орда нарадзіўся ў вёсцы Варацэвічы нашага раёна, вядомы ў Польшчы мастак і кампазітар. Ён нарадзіўся на Іванаўскай зямлі, таму гэта напэўна было нейкім штуршком да таго, каб больш даведацца, што гэта за чалавек. Ён нарадзіўся ў нас, а чаму ў нас – невядомы. І вось гэтае кола пачало круціцца.

Напалеон Орда – вядомы мастак і кампазітар ХІХ стагоддзя. Яго творы адлюстроўваюць багацце земляў ВКЛ. Прымаў удзел у вызваленчым паўстанні 1830–31 гадоў, пасля чаго эміграваў у Заходнюю Еўропу.

Пятро Савіч

Рубрики: Музеи

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах