https://www.traditionrolex.com/8
<p>Раённае спажывецкае таварыства адкрыла новую кропку грамадскага харчавання. І назвала яе коратка і ёміста — “СССР”, паведамляе <strong><a href="http://www.postawy.by/2014/07/u-sssr-kormyac-smachna-i-tanna/"><u>Пастаўскі край.</u></a></strong></p>

Вы памятаеце рабочыя, студэнцкія, дыетычныя і ін­шыя сталовыя савецкіх часоў? Людзі старэйшага пакалення — несумненна. Падсілкавацца ў іх было справай звычайнай і зусім не затратнай — абеды каштавалі танна. Таму абедзенныя залы ніколі не пуставалі. Зараз сітуацыя супрацьлеглая. І гэтаму ёсць тлумачэнне — “кусаюцца” цэны. “У нашай сістэме няма ні адной сталовай трэцяй нацэначнай катэгорыі. Давайце зробім такую, — прапанавала намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль № 2 райспажыўтаварыства” Крысціна Мечыславаўна Красоўская. — Абсталюем яе ў рэтра-стылі, прапануем недарагія стравы”. Кіраўніцтва райспажыўтаварыства ідэю падтрымала. Памяшканне арандавалі на “Белі­це”. Шмат гадоў назад у ім размяшчалася заводская сталовая, якая карысталася папулярнасцю не толькі ў белітаўцаў, але і ў іншых гараджан. Па выхадных днях сталовую арандавалі для правядзення вяселляў, юбілеяў, іншых урачыстасцей.

Не лепшыя часы перажыў некалі магутны завод. Скарацілася вытворчасць, у разы зменшыўся калектыў. Сталовая прыйшла ў заняпад, і яе зачынілі.

— Калі мы атрымалі памяшканне, тут было вялікае запусценне, — расказвала тэхнолаг “Каапгандлю №2” Вольга Цыунель. — Папрацавалі шмат і калектыўна. Вымелі, вычысцілі, зрабілі касметычны рамонт. Купілі новае кухоннае абсталяванне. А інтэр’ер вырашылі аформіць у стылі савецкага часу.

Гэты стыль пачынаецца ўжо з назвы сталовай, а ў зале “глядзіць” з усіх сцен партрэтамі правадыроў, пераходнымі Чырвонымі сцягамі, плакатамі і афарызмамі таго часу.

— Плануем у будучым яшчэ больш узмацніць у афармленні савецкую тэматыку, — дзялілася К. М. Красоўская. — Будзем вельмі ўдзячны тым лю­дзям, якія прапануюць нам нейкія рарытэтныя рэчы (у дар або за плату). Нашы тэлефоны: 4-26-05 і 4-38-11.

На адным з плакатаў савецкіх часоў, размешчаным на сцяне, чытаю: “Не надо мне суши, уберите ролы! Иду обедать в обычной столовой!» І сапраўды, схадзіце ў “СССР”. Тут вы не толькі смачна паабедаеце, але і светла панастальгіруеце па тым не такім ужо і дрэнным часе. Акрамя інтэр’еру, гэтаму паспрыяюць прыгожыя песні 70—90-ых гадоў, што не грымяць аглушальна, а мілагучна ліюцца з калонак музычнага цэнтра, і ніцыя вербы за вокнамі сталовай, якія выходзяць на заценены ўнутраны дворык.

 

Фаіна КАСАТКІНА, Уладзімр КАЛІБАТАЎ

 

https://www.traditionrolex.com/8