Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Музычны Дом «Класіка» і турыстычная кампанія «Віаполь» аб’яўляюць конкурс двайнікоў Станіслава Манюшкі.

Правілы і ўмовы правядзення конкурсу на пошук двайніка Станіслава Манюшкі:

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем мужчын любога ўзросту.

Неабходна валодаць фізічнымі дадзенымі, знешне сапраўды падобнымі да Станіслава Манюшкі (выявы яго выгляду ў пункце 9).

Заяўкі прымаюцца на электронную скрыню: info@viapol.by.

Заяўкі прымаюцца да 17 гадзін 2 верасня 2016 года ўключна.

Неабходна даслаць адзін або некалькі фотаздымкаў без рэтушы, можна ў акулярах, можна без іх, прыкладна так, як на выявах Станіслава Манюшкі, што захаваліся да нашых дзён.

Тэрміны правядзення конкурса: 26.08 – 02.09.2016 г.

Канчатковае рашэнне журы адбудзецца ўвечары 2 верасня (да ўвагі журы прымае не толькі падабенства твару, але і падабенства агульнага вобразу сучаснага чалавека да выяў Станіслава Манюшкі, што захаваліся: гэта і адзенне, і акуляры. Лепш за ўсё зрабіць сучасны фотаздымак, максімальна адпаведны старой выяве кампазітара).

Пераможца атрымае ў падарунак 2-дзённую паездку ад турыстычнай кампаніі «Віаполь» на дзве персоны «АLBARUTHENIA: Гродна—Ліда, 2 дні» (Ліда – Гродна – Каробчыцы) – транспарт, экскурсіі, а таксама сняданкі і абеды, начлег у атэлі, музеі ў гарадах уваходзяць у падарачны пакет.

Выявы кампазітара – глядзіце побач.

Склад журы:

Віктар Скарабагатаў (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар, стваральнік мастацкага калектыву «Беларуская капэла»),

Галіна Патаева (кандыдат геаграфічных навук, дырэктар турыстычнай кампаніі «Віаполь»),

Аляксандр Чахоўскі (імпрэсарыё, заснавальнік і кіраўнік праекта Музычны Дом «Класіка»),

Алена Радзіонава (мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы «Мінскканцэрт»)

Глеб Лабадзенка (журналіст, даследчык).

3 верасня у 13.30 ля мінскай гарадской ратушы адбудзецца святочны баль у стылі XIX стагоддзя ў гонар славутага мінчука – кампазітара Станіслава Манюшкі. Гонар адкрыцця гэтага балю будзе належаць пераможцы конкурсу!

P.S. Манюшка вяртаецца ў Мінск!

Увесь тыдзень напрыканцы спякотнага лета і пачатку вясёлай восені-2016 будзем з Манюшкам!

27 жніўня ў 20.00 – на заключным канцэрце фестывалю «Класіка ля ратушы з velcom» гучала шэсць кампазіцый з розных твораў Станіслава Манюшкі.

3 верасня у 13:00 – святочнае адкрыццё помніка С. Манюшку і В. Дуніну-Марцінкевічу.

3 верасня у 13:30 – пасля адкрыцця помніка Музычны Дом «Класіка» арганізоўвае баль, адкрываць які будзе сам маэстра Станіслаў Манюшка – пераможца конкурсу. На балі будзе гучаць музыка кампазітара, пад яе артысты-аніматары ў шляхетных строях XIX стагоддзя станчаць розныя танцы (частка праграмы будзе інтэрактыўнай – а гэта значыць, што ўсе гледачы, якія пажадаюць, змогуць разам станцаваць вальс і паланэз).

3 верасня каля 15:00 – пасля балю – экскурсавод турыстычнай кампаніі «Віаполь» правядзе гадзінную экскурсію па Верхнім горадзе, акцэнтуючы ўвагу на знакавых фактах і падзеях, звязаных з жыццём Станіслава Манюшкі ў Мінску.

А яшчэ – увесь год у гарадской ратушы кожную сераду і пятніцу можна сустрэцца… з маэстра! Падчас агляднай экскурсіі па Мінску турыстычная кампанія «Віаполь» робіць паўгадзінныя музычна-тэатральныя кампазіцыі «Манюшка вітае гасцей». Запрашаем!